Работница кафе задержала вора

Общество Происшествия

Работніца кафэ пагналася за злодзеем
Супрацоўнікам райаддзела ўнутраных спраў шанцуе на людзей, якія дапамагаюць ахоўваць грамадскі парадак. Такія не баяцца патэлефанаваць у міліцыю, не баяцца быць сведкамі. А іншы раз і затрымліваюць злодзеяў.
Менавіта так і было ў Язвіне, калі ў памяшканні кафэ “Віраж” паспрабавалі ўкрасці скрыню з ахвяраваннямі на будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Работніца кафэ пагналася за злодзеем, які схапіў скрыню, спрабавала яго спыніць. Ён кінуў скрыню і ўцёк. Грошы былі ўратаваныя.
Гаспадыня “Віража” неадкладна выклікала міліцыю. Дзякуючы граматным дзеянням работнікаў кафэ супрацоўнікі крымінальнага вышуку Дзмітрый Касцюк і Вадзім Жолудзеў  неўзабаве знайшлі злодзея (ім аказаўся жыхар Обалі).
Хацелася, каб і іншыя жыхары раёна не былі абыякавымі і па магчымасці дапамагалі міліцыянерам.
С. БЯРЖАНІН, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *