На двух колёсах: 36 нарушений ПДД за полгода

Происшествия

Сёлета выяўлена 36 парушальнікаў
Сучасныя матацыклы, матаролеры і мапеды здольныя развіваць вялікія хуткасці. Але асобныя іх уладальнікі забываюць, што прыпыніць матацыкл значна цяжэй, чым, скажам, аўтамабіль. Уменне выбіраць хуткасць, дыстанцыю, манеўраваць з захаваннем умоў бяспекі – вось асноўныя якасці, неабходныя матацыклісту. Але не ўсе валодаюць такімі навыкамі.
У гэтым годзе ў раёне зарэгістравана 36 матацыклістаў і мапедыстаў, якія парушылі Правілы дарожнага руху. Прычым 7 з іх былі нецвярозыя.
Дарэчы, для кіравання матацыклам неабходна катэгорыя “А”. Паважаныя матацыклісты! Пры яздзе варта засяродзіцца. Старайцеся не ствараць перашкод для іншых і захоўваць хуткасны рэжым. Пажадана патрэніраваць зрок: глядзіце прама перад сабой  і трымайце ў полі зроку як мага больш удзельнікаў дарожнага руху. Пры перастраенні або любым іншым манеўры варта не толькі паглядзець у люстэрка, але і праверыць так званую мёртвую зону. У выпадку, калі сутыкненне непазбежнае, трэба быць гатовым да катапультавання. Заўсёды лепш падаць далей ад матацыкла, гэта намнога бяспечней.
Асабліва хочацца звярнуць увагу дарослых на тое, што яны ў адказе за жыццё і здароўе дзяцей. Не варта дапускаць непаўналетніх да кіравання мотатранспартам. Язда на матацыклах, мапедах і скутарах без моташлема забараняецца, за гэта прадугледжаны штрафныя санкцыі да адной базавай велічыні. А калі вадзіцель не мае правоў кіравання, то штраф у такім выпадку складзе ад 5 да 20 базавых велічынь (паўторна – да 50).
М. ГАРАЛЕВІЧ, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *