31 августа в школах Шумилинского района прошли торжественные линейки, посвящённые Дню знаний

Актуалии Образование

Одиннадцатиклассники Шумилинской СШ №1

Усё мае свой пачатак…
Хоць сам даўно ўжо не настаўнік і ўнучкі мае  да школы не дараслі, а калі надыходзіць першае верасня, кожны год соладка трымціць сэрца. І нават калі б не бачыў на вуліцах  дзяўчатак у святочных сукенках, у новых туфліках, хлопцаў у новых касцюмчыках – усё адно настрой быў бы іншы, чым у любы будні дзень.
Бо свята першага званка – свята не толькі школы. У гэты дзень ў школу ішлі і маты з татамі, і бабулі з дзядулямі. Асабліва такі “картэж” крочыў за  вучнем, які ўпершыню пераступаў парога школы. У СШ № 2 г. п. Шуміліна, казалі, набілася ў класны пакой столькі людзей, што было не прадыхнуць. Усім хацелася ведаць, дзе, з кім будзе сядзець яго “чада”, як будзе вучыцца, харчавацца.
У  СШ № 2 сёлетні першы званок – не зусім звычайны. Па-першае, у гэты дзень адкрывалі памятны знак  А. І. Дубасарскаму – герою Вялікай Айчыннай вайны, імем якога і названа школа.  Другая падзея – сямейная дынастыя  Навуменкаў. Справа ў тым, што ў школе выкладчыкамі працуюць муж і жонка, Аляксандр Віктаравіч і Ала Анатольеўна. Сёлетні год будзе першым годам выкладання фізкультуры ў той жа школе сына Вадзіма. У гэты святочны дзень маладому педагогу падарылі новыя спартыўныя мячы і судзейскі свісток.
*   *   *
Столькі ўсмешак і кветак, колькі бывае на 1 верасня, у другі іншы дзень не ўбачыш. Вось і наваколле самай вялікай у раёне – Шумілінскай СШ № 1 – свяцілася і стракацела ў суботнюю раніцу ад усёй гэтай прыгажосці. Згадзіцеся, само па сабе свята светлае, радаснае, абнадзейваючае. Гэта пачатак новага этапу ў жыцці, новыя знаёмствы і сустрэчы, новыя веды і новыя поспехі. Сёлета СШ № 1 прыняла ў свае сцены, якія за лета вельмі ссумаваліся па дзіцячых галасах, 689 вучняў. 72 першакласнікі ўпершыню пераступілі парог установы, для 40 выпускнікоў першы вераснёўскі школьны званок прагучаў у апошні раз.
*   *   *

В Башнёвской СШ

У Башнёўскай СШ на школьным двары таксама панавала атмасфера ўрачыстай падзеі.  Дырэктар школы В. П. Зянькоў зачытвае загад аб прыёме ў школу папаўнення. Эстафету ведаў ад сёлетніх выпускнікоў школы прымалі шасцёра першакласнікаў. Трохі няўважлівыя, непаседы, яны, між тым, не менш радаваліся святу, чым іншыя вучні. І калі ўручалі старшакласнікі кніжкі, і калі звінеў для іх першы ў жыцці школьны званок.
Выступілі на ўрачыстай лінейцы дырэктар ААТ “АграБаравінка” Ю. А. Савіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму  райвыканкама  А. У. Бабічава. Усе павіншавалі вучняў, настаўнікаў з пачаткам новага навучальнага года, пажадалі ім шчаслівай дарогі ў Краіну ведаў.
Мікалай МАРОЗ, Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №69 ад 02.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *