На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Халады прыспешваюць
Учора, 23 верасня, старшыня райвыканкама У.П. Куранны правёў рабочую нараду з актывам раёна.
Надзённых пытанняў, якія знаходзяцца ў цэнтры ўвагі райвыканкама, шмат. Тут і выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 9 месяцаў, і падрыхтоўка да зімы, і навядзенне парадку ў населеных пунктах, і іншыя.
У. П. Куранны найперш паставіў задачу да 1 кастрычніка паставіць жывёлу на стойлавае ўтрыманне, наладзіць якаснае збалансаванае кармленне, каб не дапусціць зніжэння надояў малака.
Галоўны ветурач раёна І. У. Галуза паведаміў, што з дапамогай спецыялістаў ветакадэміі распрацаваны мерапрыемствы па павелічэнні прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы ў Шумілінскім раёне.
Шмат пытанняў па падрыхтоўцы да зімы. Калі УП ЖКГ актывізавала работы і, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, па Обалі практычна завяршыла рамонт цеплатрасы, то лясгас зноў дапусціў невыкананне ўзятых абавязацельстваў. Як далажыў на планёрцы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаў, на ўчарашні дзень у школы завезена толькі 40% дроў, а подых зімы становіцца ўсё больш адчувальным.
Па навядзенні парадку на нашых вуліцах, прыдамавых тэрыторыях. Нават Шуміліна, не кажучы ўжо пра іншыя населеныя пункты, патанае ў грудах апалай лістоты і лужынах. Таму тэма навядзення парадку на сённяшні дзень вельмі актуальная для ўсіх жыхароў раёна.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава нагадала, што падчас правядзення асенняга месячніка па навядзенні парадку важна не забыць пра пасадку дрэў, а таксама пра вулічнае асвятленне.
На нарадзе былі таксама абмеркаваны аспекты работы па выкананні Дэкрэта № 18, пытанні разлікаў за электраэнергію, правапарадку ў раёне.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *