Шумилинские районные новости

Актуалии Новости

На “Дажынкі” у Жлобін
26 верасня ў Жлобін на Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013” адправілася шумілінская дэлегацыя ў складзе старшыні Дабейскага  сельвыканкама І. І. Шалахавай і дырэктара ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко. У гэтым годзе Дабейскі сельсавет і ААТ “Прыазёрны мір” увайшлі ў тройку лепшых сярод сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў рамках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. Акрамя гэтага, на “Дажынкі-2013” паехалі і майстры Шумілінскага Дома рамёстваў – на свяце яны будуць прадстаўляць вырабы народнай творчасці ўмельцаў нашага раёна.
Новы аўтамабіль…
Райбыткамбінат атрымаў новенькі ГАЗ-2705. Аўтамабіль будзе выкарыстоўвацца для аказання транспартных паслуг насельніцтву, на выязным гандлі. Па словах галоўнага інжынера КУП БАН Д. С. Баграцова, ГАЗ-2705 каштуе 180 мільёнаў рублёў, прычым, 171 мільён выдзелены з абласнога бюджэту, астатнія – уласныя грошы райбыткамбінату.
… і камбайны
УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”  і ААТ “Прыазёрны мір” атрымалі па лізінгу па новаму зернеўборачнаму камбайну КВК-800 вытворчасці “Гомсельмаш”. Кошт кожнага з камбайнаў – 800 мільёнаў рублёў, паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка райсельгасхарчу С. Б. Завадскі.
Рамонт уласнымі сіламі
Апошнія гады ў Шумілінскай ЦРБ пастаянна вядзецца рамонт. Прыведзена ў парадак рэанімацыйнае аддзяленне, з’явіўся новы дах над паліклінікай і лячэбнымі карпусамі. Цяпер уласнымі сіламі вядзецца рамонт дзіцячага аддзялення. Як паведаміў галоўны ўрач медыцынскай установы К. Ф. Баканаў, у аддзяленні мяняюцца вокны і вядзецца бягучы рамонт.  Усяго запланавана выдаткаваць каля 160 мільёнаў рублёў, каб у дзіцячых палатах стала цёпла і ўтульна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
50 тысяч + вядро бульбы
Сялянска-фермерская гаспадарка “Раднік” запрашае ўсіх жадаючых на пераборку бульбы. Як паведаміла рэдакцыі галоўны аграном гаспадаркі Людміла Прыгун, зараз на пераборцы зарабляюць у дзень па 50 тысяч рублёў і па вядру бульбы.
Ехаць на пераборку можна ў Мішкавічы ці ў Шуміліне на тэрыторыю складоў райаграсэрвісу (былы аграснаб). Тэлефоны для даведак 5-10-18, 8(029)953-55-60, 8(029)939-56-79 Vel.
Ніна МАРТЫНАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *