В Шумилино прошла спартакиада «трудных» подростков

Молодёжь Общество Спорт, туризм

Знайсці сябе ў спорце
У мінулы аўторак у Шуміліне прайшла традыцыйная раённая спартакіяда цяжкіх падлеткаў. Арганізавалі мерапрыемства аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ФСК “Здароўе” і райкам ГА БРСМ. За перамогу змагаліся каманды з СШ №1, Обальскай СШ, СШ №2, Мікіціхінскай, Кардонскай, Язвінскай і Слабадской школ.
На ўрачыстым адкрыцці намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Л. А. Грузневіч падкрэсліла, што спорт павінен стаць тым дзейсным сродкам, які захопіць падлетка, зойме яго вольны час. Людміла Аляксееўна пажадала ўдзельнікам спартыўных дасягненняў.
Усе этапы спартакіяды праходзілі ў вострай барацьбе, кожны юны спартсмен выкладваўся на дыстанцыі на ўсе 100%. Безумоўна, калі падлетак адчувае, што ад яго выступлення залежыць поспех усёй каманды, то ён будзе імкнуцца да максімальных вынікаў, а калі нешта зараз не атрымалася – ёсць важкая прычына зноў прыйсці на стадыён ці ў спартыўную залу, каб наступным стартам выступіць лепш.
На паласе перашкод першае месца ў каманды СШ №2, другое – у Мікіціхінскай СШ, трэцяе – у Кардонскай школы. Прызавая тройка ў спартыўным мнагабор’і наступная: першая месца – СШ №2, другое – Мікіціхінская СШ, трэцяе – Кардонская школа. Лепшыя канатчыкі ў Кардонскай школе, дапоўнілі тройку Мікіціхінская СШ і СШ №1.
Пераможцай сёлетняй спартакіяды стала каманда Мікіціхінскай СШ, другое месца ў Кардонскай школы, трэцяе – у СШ №2. Па выніках раённай спартакіяды сфарміравана зборная каманда раёна, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласной спартакіядзе.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *