К Дню архивиста. Районный архив

Общество

Тут захоўваюцца дакументы з 1944 года
Кожны год у першую нядзелю кастрычніка мы адзначаем Дзень архівіста. Для чалавека, які прысвяціў сябе архіўнай справе, гэты дзень асаблівы. Адметны ён і тым, што ў нашых архівах сабраны дакументы па гісторыі Беларусі з самых даўнейшых часоў да нашых дзён.
Праца архівістаў заўсёды патрабавала высокай аддачы. Любоў да сваёй прафесіі, высокае пачуццё адказнасці, шчырае жаданне дапамагчы чалавеку – вось  рысы характару,  уласцівыя архівісту.
У раённым архіве зараз сканцэнтравана 226 фондаў (у тым ліку 2 калекцыі), якія налічваюць 17,5 тысячы адзінак захоўвання. Раённы архіў захоўвае дакументы, пачынаючы з 1944 года. Самыя вялікія фонды  ліквідаваных арганізацый – торфапрадпрыемстваў імя Даўмана і “Дабееўскі Мох”, Шумілінскай райсельгастэхнікі, суб’ектаў гаспадарання аграпрамысловага комплексу.
За 9 месяцаў 2013 года  архіў прыняў 145 чалавек, выдадзена 319 архіўных даведак, выпісак і копій.
Прыемна, што напярэдадні нашага прафесійнага свята райвыканкам зрабіў нам добры падарунак – выдзеліў новыя плошчы для захоўвання дакументаў у сценах будынка райвыканкама (тэл. 4-29-68).
Хочацца павіншаваць усіх работнікаў архіва – сённяшніх і былых – са святам, з Днём архівіста.
В. КОБЗУН,  дырэктар ДУ “Шумілінскі раённы архіў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *