14 кастрычніка – Дзень маці

Актуалии Официально

Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Днём маці!

Быць маці – вялікае шчасце і вялікая адказнасць за лёс дзяцей, штодзённая карпатлівая душэўная і фізічная праца. Вы праяўляеце цярпенне і мудрасць пры выхаванні дзіцяці, ваша шчырае сэрца дорыць малым любоў і пяшчоту, вашы клапатлівыя рукі вучаць любіць працу, вы заахвочваеце дзяцей да творчасці.
Мы ганарымся цудоўнымі жанчынамі-маці, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці, добрасумленна працуюць, дабіваюцца добрых поспехаў у самых розных сферах. Пры гэтым яны застаюцца пяшчотнымі, клапатлівымі жонкамі і матулямі, гадуюць цудоўных, разумных і таленавітых сыноў і дачок.
Хочацца выказаць асаблівую падзяку мнагадзетным маці і тым жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу ў выхаванні дзяцей-сірот, дзяцей, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Здароўя вам, дарагія мамы, дабрабыту вашым родным, шчаслівага сямейнага жыцця! Няхай святлом і дабром адгукаюцца ў сэрцах дзяцей ваш нястомны клопат, цярпенне, любоў і адданасць.
Раённы выканаўчы камітэт.                  Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *