В районной организации БелТИЗ прошло отчётное собрание

Актуалии Общество

Без бар’ераў у душы
У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў справаздачны сход раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Сход, у якім браў удзел старшыня абласной арганізацыі ГА “БелТІЗ” К. К. Ламчаноўскі, правяла старшыня раённай арганізацыі Г. Ф. Маркава.
Сёння раённая арганізацыя, якая  за год папоўнілася трыма новымі сябрамі, налічвае 55 чалавек. Галіна Фёдараўна, аналізуючы работу, расказала, што сем чалавек за гэты час прайшлі рэабілітацыю ў абласным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, 17 – атрымалі танометры. Атрымлівалі людзі з праблемамі зроку спецыяльныя гадзіннікі, трысцінкі. Наогул, як заўважыў госць з вобласці, апошнім часам істотна палепшылася забяспечанасць неабходным для людзей з праблемамі зроку абсталяваннем. Абяцаў, што хутка будуць і спецыяльныя гаворачыя смартфоны, а таму ўсім трэба навучыцца карыстацца гаджэтамі, камп’ютарамі, інтэрнэтам.
Члены арганізацыі прынялі ўдзел у абласным конкурсе беларускай песні “Медуніца” (спявала А. У. Пазнякова, прафесійны гуказапіс выканаў Ю. Раманаў). На абласным жа конкурсе “Спявай, душа” аўтарскія вершы чытала Н. Р. Сіпко, за што была адзначана Дыпломам трэцяй ступені і прэміяй. На конкурсе “Я самы рэабілітаваны” раённую арганізацыю таксама прадстаўляла Ніна Рыгораўна. Удзельнічаюць людзі са слабым зрокам і ў шматлікіх раённых мерапрыемствах. Акрамя гэтага, праводзяцца заняткі на развіццё камунікацыйных навыкаў, сустрэчы, святкаванні. На мерапрыемстве ўзнагародзілі актывістаў арганізацыі, павіншавалі юбіляраў.
Высока ацаніў работу раённай арганізацыі К. К. Ламчаноўскі, адзначыў асаблівую ноту ўзаемаадносін паміж людзьмі. “Менавіта ад вас многае залежыць, бо ўся самая галоўная работа вядзецца на месцах”, – сказаў Канстанцін Канстанцінавіч. Ён заклікаў больш актыўна ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці, у грамадскім жыцці. Расказаў, што ў рэспубліцы актывізуецца работа па праграме “Безбар’ернае асяроддзе”. Калі канкрэтна, то, да прыкладу, цяпер старшыня арганізацыі Г. Ф. Маркава будзе ўключана ў камісію па прыёмцы аб’ектаў, а гэта значыць, будзе магчымасць пазбегнуць тых агрэхаў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя, якія часта дапускаюцца ў будаўніцтве. Зараз актыўна развіваецца сайт “БелТІЗ”, дзе плануецца змяшчаць усё, што можа быць карысна і цікава інвалідам па зроку, а таксама самая рознабаковая інфармацыя пра жыццё арганізацыі.
Вынікам сходу стала прызнанне работы раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” здавальняючай. На гэтым афіцыйная частка мерапрыемства перайшла ў канцэрт артыстаў раённай гімназіі, якія прыехалі на чале з дырэктарам школы Л. У. Маладзечкінай. Дзеці скарылі ўсіх сваімі  чыстымі спевамі.
Надзённыя клопаты і радасці, як і заўжды, абмеркавалі за чаем.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *