Шумилинское ПМС помогает сельхозпредприятиям района

Сельское хозяйство Экономика

ПМС падстаўляе плячо
Усяго пад яравую сяўбу  па раёне трэба вывезці 310 тысяч тон арганічных угнаенняў, расказала галоўны аграхімік раёна Алеся Казлова. Гэтай работай пачалі займацца параўнальна нядаўна: на 18 кастрычніка было вывезена ўсяго дзесяць тысяч тон арганікі.
У перадавіках па вывазцы арганікі  — КУСГП “Сіроцінскі”,  УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”, ААТ “Прыазёрны мір”.
На мінулым тыдні мы пабывалі на палетках КУСГП “Сіроцінскі”. Непадалёк ад вёскі Філіпенкі кіпела работа, працавалі з ПМС. “Нашы механізатары працуюць у “Сіроцінскім” з сярэдзіны верасня, – кажа дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм А. В. Аляксеенка. – Вывезлі на палі амаль дзве тысячы тон арганічных угнаенняў. Хлопцы тут надзейныя, ніякіх праблем”.
Горы гною, што ляжалі на полі ля Філіпенак,  паступова “растаялі”. “Засталося вывезці дзесьці дзве з паловай тысячы тон, – кажа галоўны аграном гаспадаркі У. А. Федаськоў. – Уласных трактароў, ды і людзей таксама, у прыпар у гаспадарцы не хапае.  Вельмі  добра дапамагаюць меліяратары. Калі фінішуе ўборка кукурузы, тады і свае МТЗ накіруем на ўборку кукурузы”.
А пакуль дапамагаюць работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Экскаватар і МТЗ ад меліяратараў на адвозцы працуюць  кожны дзень.Механізатар П. М. Усцінаў  паспявае рабіць за дзень па 12-14 рэйсаў. Адвозіць да ста тон у дзень.
А на экскаватары працуе І. І. Сянькоў (на здымку). Іосіф Іванавіч (для яго, дарэчы, сёлетні год юбілейны – сорак гадоў работы ў ПМС) расказаў, што і ў мінулыя гады дапамагалі гаспадарцы з вывазам арганікі. Напрыклад, год назад вызвалілі ад гною ферму Слабада.  “Не ўпершыню ж, – смяецца механізатар. – Галоўнае, што гаспадарка своечасова дае паліва.  Прастояў у рабоце няма. Да таго ж, мы і самі зацікаўлены добра працаваць, каб мець нядрэнны заробак”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №83 ад 22.10.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *