Молодёжь АПК

Сельское хозяйство

Ёсць работа, сям’я, кватэра
Таццяна  Балабышкіна – галоўны заатэхнік УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Маладая, талковая, ініцыятыўная. Прыехала сюды ўслед за мужам, які чатыры гады таму заняў у гаспадарцы пасаду агранома. Маладой сям’і райаграсэрвіс прадаставіў кватэру з усімі зручнасцямі.
Сама вясковая (родам з в. Пестуніца Віцебскага раёна), Таццяна ў свой час свядома выбрала сельскагаспадарчую прафесію. Два гады адпрацавала заатэхнікам-селекцыянерам, і вось ужо год на пасадзе галоўнага заатэхніка. Кармленне жывёлы, яе ўтрыманне, даенне, асемяненне, лячэнне – за ўсё гэта  ў адказе галоўны заатэхнік. Малады спецыяліст працуе  разам з ветурачамі і загадчыкамі фермаў. “Робім жа адну справу, – усміхаецца дзяўчына. – Раімся, бывае, што і спрачаемся, але прыходзім да адзінага рашэння”. Кожны дзень галоўны заатэхнік “Шумілінскага райаграсэрвісу” аб’язджае 12 фермаў гаспадаркі, на якіх ўтрымліваецца 3406 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1515 кароў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №89 ад 15.11.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *