«Шаг навстречу» гражданам делает шумилинская милиция

Общество

Міліцыя ідзе насустрач
У раёне працягваецца прафілактычная акцыя “Крок насустрач”. Яе   мэта – пачуць ад людзей, ці перашкаджае што іх спакойнаму жыццю, ці прыніжаюцца іх законныя правы.
Супрацоўнікі РАУС тлумачаць жыхарам раёна, якую рэальную дапамогу яны могуць атрымаць ад міліцыянераў. Участковыя ўручаюць свае візітныя карткі з нумарамі тэлефонаў – у выпадку нейкай надзвычайнай сітуацыі ўчастковаму можна тэлефанаваць на мабільнік.
Каб ахапіць усё насельніцтва раёна, створана восем груп. Працуем у асноўным вечарам, калі гаспадары дома. Не варта баяцца прыходу міліцыянера ў ваш дом. Але калі ўсё ж сумняваецеся, што гэты чалавек працуе ў РАУС, папрасіце яго паказаць пасведчанне.
Работнікі аддзела ўнутраных спраў паспелі наведаць каля 70% домаўладальнікаў раёна. Так, на тэрыторыі Светласельскага сельсавета з 1266 двароў абышлі больш за палову. Увогуле за дзень паспяваем наведаць больш за паўсотню падворкаў.  Прафілактычная акцыя “Крок насустрач” фінішуе 1 снежня.
І. ШАЦІЛА,  намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *