Спортивные новости Шумилинского района

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшло першынство вобласці сярод школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе.
Паспяхова выступілі нашы землякі. Обальскія барцы Дзмітрый Кучмароў (вагавая катэгорыя 47 кг) і Аляксандр Барсукоў (вагавая катэгорыя 35 кг) заваявалі другія месцы, а Ягор Ганушчанка стаў трэцім у вагавой катэгорыі 53 кг. Трэніруе барцоў Пётр Ганушчанка. Два  месцы ў шумілінскіх спартсменаў, якіх трэніруе Юрый Сцяпанаў: другое месца ў Вадзіма Лягчонка (вагавая катэгорыя 42 кг) і трэцяе ў   Максіма Ільюшчанкі (вагавая катэгорыя 59 кг).
Валейбол
Наваполацк прымаў першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2000-2001 гадоў нараджэння.
Фактычна, гэта былі першыя афіцыйныя старты юных валейбалістак. Прыстойна на першынстве выступіла наша каманда, якую трэніруе Людміла Харкавец. Шумілінскія валейбалісткі у сваёй падгрупе абыгралі каманды з Наваполацка, Верхнядзвінска, Паставаў і саступілі толькі аршанскай камандзе,  што дала права змагацца за трэцяе месца. У матчы нашы зямлячкі прайгралі віцяблянкам, у выніку – чацвёртае месца на турніры.  Лепшымі ў складзе шумілінскай каманды былі Вераніка Несцярэнка, Ірына Варанцова і Настасся Бядрыцкая.
*  *  *
У Верхнядзвінску прайшоў традыцыйны валейбольны турнір сярод жаночых каманд.
Гонар нашага раёна абаранялі Рыта Бяззубенка, Людміла Харкавец, Марына Пяткевіч, Антаніна Сямёнава, Вольга Далжанкова, Алена Кайдановіч, Вікторыя Дубко, Наталля Філіпава і Алена Вараб’ёва.  Шумілінскія спартсменкі на турніры выйгралі ўсе сустрэчы, аддаўшы канкурэнткам з чатырох партый (тры ў падгрупе і фінальная сустрэча) усяго адну, і занялі першае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *