Шумилинские спасатели провели учения по ликвидации «чрезвычайной ситуации»

Новости

Хутка, спрытна, без мітусні
Падчас комплекснай праверкі  райаддзела па надзвычайных сітуацыях, якую праводзілі спецыялісты абласнога ўпраўлення МНС,  асаблівая ўвага ўдзялялася боегатоўнасці падраздзяленняў.  А ў ёй можна было ўпэўніцца на вучэннях, якія былі праведзены на тэрыторыі Шумілінскага вытворчага цэха ААТ “Малако”.
Прызнацца, з боку прыемна было назіраць, як каравул выратавальнікаў рыхтаваўся да ліквідацыі “надзвычайнай сітуацыі” – хутка, спрытна, без мітусні. “Да нас паступіў сігнал з сырзавода: разліта сто кілаграмаў аміяку, – кажа намеснік начальніка РАНС В. В. Шархун. – Думаю, з гэтай задачай выратавальнікі справяцца”.
І справіліся, па ацэнцы галоўнага спецыяліста абласнога ўпраўлення МНС  Ю. У. Васіленкі, нядрэнна.
Пасля вучэнняў былі падведзены вынікі, абмеркавана правільнасць дзеянняў шумілінскіх выратавальнікаў, указана на нязначныя недахопы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №95 ад 06.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *