На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Аб правалах з малаком і задачах на заканчэнні года
Панядзелак – традыцыйны дзень нарады ў райвыканкаме. У гэты дзень штотыднёва кіраўнік раёна запрашае для справаздач і тлумачэнняў адказных асоб раёна.
Не стаў выключэннем і панядзелак 9 снежня. І хаця да канца года яшчэ ёсць нямала часу, тым не менш было акрэслена нямала задач, дадзены пэўныя даручэнні старшыні райвыканкама прывесці ў норму многія пытанні. Асаблівую трывогу выклікае ў кіраўніка раёна У. П. Кураннога, які вёў нараду, сітуацыя з надоямі малака.
На планёрку былі выкліканы кіраўнікі і галоўныя заатэхнікі ААТ “АграБаравінка”, ААТ “Лаўжанскае”, УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Па навядзенні парадку на фермах трымала справаздачу кіраўнік КУСГП “Ульскі” В. У. Лабейка. Напрыклад, у першай гаспадарцы на ферме Мазекі пастаянна жывёла недаядае, тут не адладжаны пытанні водапаення. Па ААТ “Лаўжанскае”  з пачатку года недаатрымалі ажно 368 цялушак, якія з часам выраслі  б у прыстойны малочны статак. Гэтага пагалоўя няма,  як не паставілі жывёлу да гэтага часу ў арачнік, узведзены за вялізныя сродкі. Ён пустуе, а гэта злачынна. І яшчэ пытанне, не менш вострае: чаму  ж атрымаўся такі прыкры абвал з маладняком? Галоўны заатэхнік гаспадаркі Т. І. Скавародка патлумачыла сітуацыю тым, што вясной у гаспадарцы назіралася бяскорміца.
Толькі ў снежні атрымаюць гаспадаркі патаку для скормлівання жывёле. “А чаму гэта не было зроблена ў верасні?” – пытаецца У. П. Куранны ў намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. А. Кузняцова. Наогул жа спазненні з увядзеннем у рацыёны цукру, разам з іншымі прычынамі, і “падкасілі” надоі. Яны па раёне на ўзроўні 80% да тых аб’ёмаў, якія мелі за такі ж перыяд летась. Увогуле райплемстанцыі трэба наладзіць выдзяленне  па гаспадарках гуртоў маладняку з тым, каб былі яны, калі хочаце, на прывілеяваным становішчы – і па кармленні, і па адносінах да іх жывёлаводаў.
Разглядалася пытанне арганізацыі трэцяй змены на ААТ “Шумілінскі льнозавод”. Патрэба ў гэтым вялікая: зараз за змену рабочыя выдаюць “на-гара” 600 кг валакна ў той час, як летась ледзь дацягвалі да 50 кг.  І другое: трэба атрэсці, даруйце, рукі ад Бешанковіцкага льнозавода, які  шумілінскае прадпрыемства ўзяло на парукі. Тут хоць бы самім выжыць.
Размова на пасяджэнні вялася па  навагодніх святкаваннях, па шэсці Дзедаў Марозаў (такое відовішчнае мерапрыемства будзе праводзіцца ў раёне ў трэці раз), па забеспячэнні вадой у некаторых вёсках Обальскага сельсавета, па тых “нестыкоўках”, якія былі дапушчаны пры рашэнні надзённых задач жыццядзейнасці раёна.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *