В Шумилинском районе депутаты местных Советов держат отчёт перед избирателями

Актуалии Президент

Дэпутат трымае справаздачу
Згодна з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь” дэпутат адказны перад выбаршчыкамі і павінен трымаць перад імі справаздачу.
Дэпутацкая справаздача дапамагае атрымаць агульную карціну дзейнасці Савета ў розных сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, адчуць сувязь работы канкрэтнага дэпутата ў кантэксце агульных мерапрыемстваў.
Па ўзгодненым з дэпутатамі і зацверджаным старшынёй раённага Савета дэпутатаў графіку на працягу снежня праходзяць справаздачы дэпутатаў у выбарчых акругах. На 16 снежня 18 дэпутатаў выступілі са справаздачамі перад сваімі выбаршчыкамі.
У Язвінскай базавай школе сустрэчу з выбаршчыкамі правяла І. Р. Кажанеўская. На сустрэчы прысутнічала старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, старшыня Светласельскага сельскага Савета дэпутатаў В. В. Шчарбакоў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаў. Жыхары падзякавалі дэпутату за работу, а таксама задалі шэраг пытанняў, якія іх хвалююць. Гэта адсутнасць асвятлення ў пад’ездах шматпавярховак вёскі Язвіна, праблемы вулічнага асвятлення, неабходнасць рамонту каналізацыйнай сістэмы і закрыцця доступу ў былы адміністрацыйны будынак ААТ “АграБаравінка”, праблема бадзяжных сабак і іншыя. Па кожным пытанні дадзены тлумачэнні, пытанні пастаўлены на кантроль.
Справаздача В. Л. Філіпава ва УП “Шумілінскае ПМС” была пабудавана ў форме жывой размовы з выбаршчыкамі. Найбольш востра стаяла пытанне будаўніцтва пераходнага моста цераз чыгунку.
М. І. Прохарава, дэпутат Ударнай выбарчай акругі, правяла справаздачу ў Шумілінскай СШ №2. Выбаршчыкі выказалі словы падзякі ўладзе за падтрымку ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва мікрараёна СШ №2. Гучалі і праблемныя пытанні: неабходнасць аднаўлення камп’ютарнага класа ў школе, будаўніцтва тратуара па вуліцы Луначарскага (ад будынка “Шумілінарайгазу” да школы), арганізацыя руху гарадскога аўтобуса не толькі ў будні, але і ў выхадныя дні.
Падчас справаздач дэпутатаў С. Л. Загнетава і А. С. Рымшы на Обальскім керамічным заводзе выбаршчыкі таксама выказалі свае набалелыя пытанні: наспеў рамонт вуліц Першамайскай і Вышалескага ў г. п. Обаль, патрэбна ўстаноўка для ачысткі пітной вады, непакоіць адсутнасць малочных прадуктаў (асабліва ў выхадныя дні) ў магазінах пасёлка.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі ў сценах Мікіціхінскай СШ. Яна выступіла са справаздачай  аб зробленай за год рабоце, праінфармавала аб сацыяльна-эканамічным развіцці Шумілінскага раёна, перспектывах развіцця.
Т. ШЧАРБАКОВА, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў.
Надрукавана ў №98 ад 17.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *