Новые созвездия талантов открывали в Амбросовичской школе

Образование

Пра галактыку і творчы запал
Хутка праляцела другая чвэрць, на працягу якой у нашай школе літаральна кожны тыдзень праходзілі розныя мерапрыемствы. Вось, напрыклад, вучні пабывалі на матэматычнай галактыцы. Цікавае матэматычнае падарожжа дапамаглі здзейсніць настаўнікі матэматыкі В. М. Матэленак і М. П. Пашкевіч. Нам былі прапанаваны матэматычныя заданні на кемлівасць і знаходлівасць, можна было наведаць матэматычнае кафэ, паўдзельнічаць у конкурсе камп’ютарных малюнкаў, паспрабаваць асабіста распрацаваць камп’ютарную праграму. Як вынік: шмат зорачак запалілася на галактыцы. Пераможцы атрымалі дыпломы і граматы.
Хочацца ўзгадаць тыдзень, прысвечаны здароваму ладу жыцця. Віктарыны, рухомыя гульні, сустрэчы з медыкамі праходзілі ў школе. Больш за ўсё запомнілася акцыя “Кінь цыгарэту – атрымай цукерку!”. Шчыра прызнацца, некаторыя старшакласнікі паласаваліся цукеркамі. Закончыўся тыдзень спартландыяй вучняў і іх бацькоў, якую арганізаваў настаўнік фізкультуры А. М. Ласянкоў.
Не менш цікава і карысна прайшла акцыя па энергазберажэнні. Кожны клас падрыхтаваў плакат на тэму “Эканомім і беражом”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі вучні малодшых класаў.
Ладзіўся ў школе і тыдзень прававых ведаў, падчас якога адбылася сустрэча з работнікам РАУС Ю. А. Арловым. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у школьнай алімпіядзе па прававых ведах. Пра што яшчэ забылася расказаць? Ну, канешне ж, зараз з такім жа энтузіязмам і творчым запалам рыхтуемся да Новага года.
Кацярына ВАСІЛЕЎСКАЯ,вучаніца Амбросавіцкай д/с-СШ.
Надрукавана ў 3101 ад 28.12.2013.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *