За безопасный Новый год!

Бяспека Общество

Хлапушкі, ракеты, салюты
Як правіла, на Новы год многія з нас купляюць хлапушкі, ракеты, салюты, бенгальскія агні. Але пры гэтым часта забываюць аб элементарнай асцярожнасці і атрымліваюць сур’ёзныя траўмы.
Мінулы Новы год 2013 года не для ўсіх быў радасным: пры выкарыстанні піратэхнікі атрымалі траўмы рознай ступені 11 чалавек, у тым ліку – трое дзяцей. У Бабруйску, напрыклад, пацярпеў  чатырохгадовы хлопчык: частка петарды, якая ўзарвалася, тра-піла яму пад шапку. Дзякуй богу, апёк аказаўся не страшным. Праз некалькі гадзін пасля гэтага выпадку ў бальніцу прывезлі дзесяцігадовага хлопчыка: петарда пашкодзіла яму вочы. А ў Мінску хлопчык атрымаў апёк шчок. Сярод дыягназаў дарослых, якія пацярпелі ў навагоднюю ноч, –  апёкі вачэй, рук, адкрытая рана галавы.
Можна прывесці нямала выпадкаў, калі ракеты заляталі на балконы і станавіліся прычынай пажараў. Каб пазбегнуць падобных выпадкаў, хочацца яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна: пры пакупцы піратэхнічных вырабаў патрабуйце ў прадаўца сертыфікат і правярайце, ці ёсць інструкцыя па прымяненню (яна павінна быць на беларускай або рускай мовах). У інструкцыі  прачытайце пра умовы і абмежаванні пры прымяненні, пра спосаб бяспечнай падрыхтоўкі да эксплуатацыі, пуску і ўтылізацыі, а таксама пра правілы захоўвання, дату вырабу і гарантыйныя тэрміны. Звярніце ўвагу на заводскую ўпакоўку – пашкоджанняў  на ёй быць не павінна.
Запускаць піратэхніку трэба на пустыры, далей ад будынкаў і аўтамабіляў. Пры гэтым трэба сачыць за тым, каб іншыя людзі знаходзіліся на максімальна бяспечнай адлегласці, указанай на ўпакоўцы вырабу.
Нельга запускаць піратэхніку, калі на вуліцы моцны вецер. Петарды, ракеты ці хлапушкі не захоўвайце  блізка ад крыніц агню. Ні ў якім выпадку не кладзіце іх ля батарэй ацяплення: паступова награваючыся, вырабы могуць нечакана ўзарвацца. Таксама не варта выкарыстоўваць для захоўвання вільготныя памяшканні. Калі ўстройства, начыненае порахам, спачатку адсырэе, а потым падсохне, у лепшым выпадку феерверк не спрацуе, а ў горшым – выстраліць з затрымкай у самы нязручны момант.
Будзьце асцярожнымі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў. Няхай для кожнага жыхара нашага раёна Новы год будзе бяспечным і шчаслівым!
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *