Новых здзяйсненняў і перамог!

Актуалии Официально

Навагодняе віншаванне жыхарам раёна ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзіміра Пятровіча КУРАННОГА
Паважаныя землякі!
Надыходзяць радасныя і хвалюючыя імгненні навагодняга свята. Яно ўжо на парозе, а перад ім гасцінна расчынены ўсе дзверы.
Новы год  кожны з нас сустракае з самымі светлымі пачуццямі і добрымі надзеямі. Ён сімвалізуе абнаўленне, звязанае з асабістымі і агульнымі планамі на будучае, надзеямі і марамі.
Для многіх адыходзячы год быў насычаны цікавымі падзеямі, прыемнымі сустрэчамі, добрымі справамі.
Мы разам старанна працавалі, імкнуліся забяспечыць задзел для поспехаў у надыходзячым 2014 годзе.
Праводзіліся работы па будаўніцтву пяці сучасных малочна-даільных блокаў. Уведзены ў эксплуатацыю сучасны зернеачышчальны комплекс у ААТ “АграБаравінка”. Стабільна развіваецца прамысловая галіна. З канкрэтнымі мерапрыемствамі па мадэрнізацыі вытворчасці ідзе ў новы год самае буйное прадпрыемства раёна  – Обальскі керамічны завод, дзе сёлета вытворчасць прадукцыі вырасла амаль у два разы.
Органамі мясцовай улады ў адыходзячым годзе зроблена вялікая работа, накіраваная на тое, каб жыццё жыхароў Шумі-ліншчыны стала больш камфортным і шчаслівым.
Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мы разам шукалі і знаходзілі шляхі рашэння жыццёвых задач.
Адметна змяніўся знешні воблік райцэнтра, праведзены рамонт асобных вуліц і дваравых тэрыторый. Падыходзяць да завяршэння работы па мадэр-нізацыі СШ №1, па рамонце даху цэнтральнай раённай бальніцы. У наступным годзе будзе прадоўжана рэканструкцыя будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Хутка для дзяцей нашага райцэнтра адчыніць свае дзверы адноўленая прасторная школа мастацтваў.
Дастаткова салідны крок зроблены ў будаўніцтве жылля. Уве-дзены ў эксплуатацыю жылы 48-кватэрны дом у Шуміліне і 6 дамоў прысядзібнага тыпу на сяле. Гэта значыць, што як мінімум 54 сям’і палепшылі свае жыллёвыя ўмовы ў адыходзячым годзе і сустракаюць Новы год у новых, утульных кватэрах.
Добрым знакам можна лічыць і тое, што паказчык нараджальнасці ў нашым раёне ўзрастае з кожным годам. За 11 месяцаў 2013 года ў нашай агульнай сям’і прыбавілася 208 маленькіх жыхароў, гэта першае месца сярод сельскіх раёнаў вобласці. Нараджэнне кожнага дзіцяці – гэта падзея для ўсяго раёна.
Я ўдзячны ўсім, хто добра папрацаваў у адыходзячым го-дзе на карысць роднага краю. Гэта заслуга кожнага жыхара Шуміліншчыны. Дзякуй вам за плённую працу, ініцыятыву і прадпрымальнасць.
Хачу адзначыць, што наперадзе ў нас нямала важных спраў. Мы з вамі павінны  забяспечыць прыбытковую работу прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, трымаць курс на мадэрнізацыю, на стварэнне новых прадпрыемстваў, на падтрымку дзелавой ініцыятывы. Усім разам нам па сілах завяршыць у 2014 годзе будаўніцтва Храма Святога Мікалая Цудатворца.
Не менш адказны будучы год з палітычнага пункту гледжання – нам неабходна правесці выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія назначаны Кіраўніком дзяржавы на 23 сакавіка. Спадзяюся, што ў гэтай выбарчай кампаніі мы праявім сваё адзінства і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Упэўнены, што калі мы разам, у нас усё атрымаецца. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню і будуем перспектыўныя планы.
Шуміліншчына павінна і будзе жыць лепш, нам хопіць для гэтага вопыту, цярпення і настойлівасці.
Дарагія землякі, віншую вас з Новым 2014 годам!
Няхай Новы год заўсёды застаецца сімвалам дабра і надзеі!
Няхай ён пройдзе для ўсіх нас пад зоркай удачы, стане новай, яркай старонкай у біяграфіі Шуміліншчыны, прынясе ў кожны дом мір, дастатак і ўдачу!
Ад усёй душы жадаю вам здароўя, шчасця, і дабрабыту! Поспехаў усім! Любві, дабра і веры!
Новых вам здзяйсненняў і перамог!
Надрукавана ў №102 ад 31.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *