Среди имён в 2013 году лидируют Артём и Дарья

Новости

Лідзіруюць Дар’я і Арцём
Топ мужчынскіх імён, якімі бацькі называлі сваіх нованароджаных дзетак у 2013 годзе ў Віцебску, узначаліў Арцём. За ім ідуць Максім, Данііл, Аляксандр, Іван і Кірыл. Найбольш папулярнымі жаночымі імёнамі ў жыхароў абласнога цэнтра сталі Дар’я, Паліна, Марыя, Мілана, Сафія і Вікторыя. Анастасія, якая ўваходзіла ў гэты спіс на працягу амаль дзясятка гадоў, здала свае пазіцыі.
Не абышлося ў Віцебску без рэдкіх і незвычайных імёнаў. Сярод дзявочых звяртаюць на сябе ўвагу Гута, Златаслава, Ліліт, Таліта, Меліс, Любіна. Сярод хлопчыкаў выдзяляюцца Азарый, Астах, Даніслаў, Марсель, Мілен, Кевін і Патрык Чарльз.
Шуміліна не адстае ад абласной сталіцы – Арцём і Дар’я  сталі таксама самымі папулярныя імёнамі у нашым раёне, паведамілі ў раённым загсе. Сярод мужчынскіх імёнаў за Арцёмам ідуць Іван, Уладзіслаў, Станіслаў, Данііл, Аляксандр. Разам з Дар’яй папулярныя імёны дзяўчынак Паліна, Ангеліна, Анастасія, Варвара, Марыя.
Называлі летась бацькі сваіх дзетак і незвычайнымі імёнамі: дачок – Элена, Дарына, Багдана, Гульшат, Яніна, сыноў:  Давыд, Харытон, Ігнат, Мацвей, Захар, Макар, Дамір, Рынат. Можна адзначыць тэндэнцыю вяртання старых, магчыма, родавых, прадзедавых, імёнаў.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №3 ад 14.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *