Поддерживаем землячку! Голосуем за Катю Филипенко

Новости

“Падтрымайце нашу Кацю!”

У канцы кастрычніка-пачатку лістапада мінулага года  прайшоў кастынг сярод юных спевакоў рэспублікі на конкурс “Звонкая раніца-4”. Журы вызначыла 42 юныя спевакі з 26 раёнаў Беларусі, якія прымуць удзел у фінальных спаборніцтвах. Да гонару нашага раёна, сярод лепшых юных спявачак і вучаніца 8 “В” класа СШ № 1 Кацярына Філіпенка.

Кацярына разам з астатнімі  фіналістамі конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца” прыбыла ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”. Тут вось ужо чацвёрты год запар арганізоўвае гэты конкурс “Настаўніцкая газета” разам з НДЦ “Зубраня”.

Першыя справаздачныя канцэрты “Звонкай раніцы” ўжо пачаліся. Наша зямлячка Кацярына Філіпенка будзе выступаць з песняй “Мішка-адэсіт”, якую ёй дапамагала рыхтаваць кіраўнік аб’яднання па інтарэсах СШ № 1 “Непаседы”  А. А. Фёдарава, а таксама з іншымі песнямі, якія падрыхтуе падчас знаходжання ў НДЦ “Зубраня”.

“Падтрымайце нашу Кацю! – заклікае ўсіх жыхароў раёна педагог-арганізатар СШ № 1 С. У. Емяльянава. – Зрабіць гэта можна шляхам СМС-галасавання: напісаць “эсэмэску” з нумарам 25 (гэта нумар удзельніцы конкурсу юных вакалістаў Кацярыны Філіпенка) і адправіць яе на кароткі нумар 7755. Такое галасаванне прадоўжыцца да 29 студзеня. Чым больш будзе галасоў за Кацярыну – тым больш бонусаў яна атрымае ў сваю скарбонку”.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *