5 ноября прошло районное собрание по выдвижению делегатов на Всебелорусское народное собрание

Актуалии Общество

Старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук: “Наша мэта — раскрыць патэнцыял кожнага чалавека”

Раённы сход па вылучэнні дэлегатаў на IV Усебеларускі народны сход

У 2006–2010 гадах работа органаў выканаўчай улады раёна была накіравана на рашэнне задач і дасягненне параметраў, вызначаных важнейшымі дакументамі Рэспублікі Беларусь.
Нягледзячы на ўсе складанасці бягучага года, мы змаглі захаваць станоўчую дынаміку развіцця асноўных галін эканомікі раёна. Выкананы заданні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2006–2010 гады па вытворчасці прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў, рознічнаму тавараабароту і платных паслугах насельніцтву, аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтву жылля.
Узраслі колькасць занятага насельніцтва, узровень сярэднямесячнай заработнай платы, скараціўся ўзровень беспрацоўя.
Высокія тэмпы  росту вытворчасці прамысловай прадукцыі дасягнуты цэхам ААТ “Малако”, замежным вытворчым прыватным унітарным прадпрыемствам “Славянскі прадукт”,  СТАА “Вітконпрадукт”.
Больш чым у 2,6 раза павялічылася вытворчасць сыроў тлустых, у 2,3 — масла жывёльнага, у 1,7 — мяса птушкі.
Пачынаючы з 2006 года ў эканоміку раёна інвеставана 288 мільярдаў рублёў.
За гады пяцігодкі вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі вырасла ў 1,4 раза, вытворчасць зерня і малака — у 1,3 раза, мяса — у паўтара раза.
У рамках Праграмы адраджэння і развіцця сяла праведзена рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне 14 малочнатаварных ферм, 17 жывёлагадоўчых памяшканняў, чатырох рамонтных майстэрняў, чатырох зернесушыльных комплексаў, будаўніцтва зернеачышчальных комплексаў.
Значна адноўлены машынна-трактарны парк сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Набыта 49 адзінак зернеўборачных камбайнаў, 15 адзінак кормаўборачнай тэхнікі, 22 энерганасычаныя трактары, 26 аўтамабіляў, 273 адзінкі іншай сельскагаспадарчай тэхнікі, 20 пагрузчыкаў “Амкадор”.
Абустроена 8 аграгарадкоў, на гэтыя мэты накіраваны 21 мільярд рублёў дзяржаўных сродкаў.
Газіфікаваны аграгарадкі Амбросавічы, Башні, Мікіціха, Слабада, Светласельскі.
Годную лепту ў вырашэнне важнейшых задач сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ўнеслі будаўнічыя прадпрыемствы.
З пачатку 2006 года ўведзена ў эксплуатацыю 35800 квадратных метраў жылля, у тым ліку 3 шматкватэрныя дамы ў Шуміліне, 2 — у аграгарадку Мікіціха, 56 аднакватэрных жылых дамоў пабудавана на сяле. У бягучым годзе будзе ўведзены ў эксплуатацыю 48-кватэрны дом ў Шуміліне і 32-кватэрны — у Мікіцісе.
За гады пяцігодкі адрамантавана і рэканструявана 78,2 км дарог, абустроена 600 метраў пешаходных дарожак, 14 аўтапавільёнаў.
Працягваецца работа па газіфікацыі раёна. З пачатку 2005 года пабудавана 76,6 км газаправодаў, газіфікавана 1039 кватэр.
Індыкатарам росту ўзроўню дабрабыту насельніцтва з’яўляецца развіццё гандлёвай галіны і рост аб’ёму рознічнага тавараабароту. За 2006–2010 гады рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ўзрос у 1,9 раза.
У мэтах паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва пабудавана 14 новых гандлёвых аб’ектаў,  рэканструявана — 12.
Прыярытэтным накірункам развіцця раёна з’яўляецца сфера паслуг.
Рэалізацыя платных паслуг насельніцтву да ўзроўню 2005 года павялічылася на 66,4%, у тым ліку бытавых — у 2,8 раза.
Значны ўплыў на аптымізацыю структуры эканомікі раёна аказвае прыватны бізнес.
У раёне зарэгістравана 75 малых прадпрыемстваў, 215 індывідуальных прадпрымальнікаў. 11% вытвараемай прамысловай прадукцыі, 35% рознічнага тавараабароту, 47% падатковых паступленняў прыходзіцца на прадпрыемствы малога бізнесу.
У вытворчай дзейнасці прыватнага бізнесу закладзены вялізны, але, на жаль, недастаткова раскрыты патэнцыял, задзейнічаўшы які можна падняць эканоміку раёна на якасна новую ступень развіцця.
У раёне створаны эканамічныя прадпасылкі для росту заработнай платы, легалізацыі ўсіх працоўных даходаў, умоў для развіцця рыначных адносінаў.
Сярэдняя заработная плата за пяцігодку ўзрасла ў 2,3 раза (з 395 тысяч рублёў на пачатак 2006 года да 903 тысяч рублёў за верасень 2010 года). Створаны 1322 новыя рабочыя месцы, на 9,8% ці на 866 чалавек узрасла колькасць занятага насельніцтва, скараціўся ўзровень беспрацоўя з 1,4% у 2005 годзе да 0,9% у бягучым годзе.
На фоне агульнага ўздыму эканомікі створана аснова для развіцця сацыяльна-культурнага комплексу раёна.
У бягучай пяцігодцы пабудаваны Цэнтр культуры і вольнага часу ў аграгарадку Мікіціха, прыбудова да Слабадской сярэдняй школы, аўтазаправачная станцыя, аўтастанцыя, аб’ект прыдарожнага сервісу кафэ “Караван”. Адрамантаваны будынкі аддзяленняў сувязі, раённай пракуратуры, сельскіх выканаўчых камітэтаў, музея Обальскага камсамольскага падполля і многае іншае. Больш за 5 мільярдаў рублёў накіравана на рамонт будынка Шумілінскай СШ  №1.
Паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўстаноў аховы здароўя. Праведзена рэканструкцыя аперацыйна-рэанімацыйнага блока, рамонт дзіцячага аддзялення, паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы, капітальны рамонт даху і бягучы рамонт фасадаў будынкаў Светласельскай, Мікіціхінскай, Мішневіцкай урачэбных амбулаторый, Обальскай участковай бальніцы, Слабадскога, Сіроцінскага, Крывасельскага фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Больш за 300 мільёнаў накіравана на набыццё новага медыцынскага абсталявання.
Ацэньваючы вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, не магу не адзначыць уплыў шэрагу негатыўных фактараў і праблем, якія стрымліваюць развіццё раёна, над рашэннем якіх нам трэба яшчэ шмат працаваць.
У новай пяцігодцы перад беларускай дзяржавай і народам стаяць сапраўды маштабныя задачы. Стаўка зроблена на павышэнне ролі высокатэхналагічнай прамысловасці, навукі, адукацыі. Наша мэта — раскрыць патэнцыял кожнага чалавека, і на гэтай аснове радыкальна палепшыць якасць жыцця нашага народа.

Дэлегаты ад Шуміліншчыны абраны
5 лістапада на раённым сходзе ўпаўнаважаных Шуміліншчына абрала сваіх дэлегатаў на чацвёрты Усебеларускі народны сход. 236 упаўнаважаных ад працоўных калектываў раёна выказаліся за тое, каб на прадстаўнічым рэспубліканскім форуме наш раён прадстаўлялі:
Падляшчук Вальдэмар Антонавіч — старшыня раённага выканаўчага камітэта;
Новікава Ірына Мікалаеўна — старшыня раённага Савета дэпутатаў;
Анацка Казімір Гедымінавіч — начальнік раённага вузла паштовай сувязі РУП “Белпошта”;
Басаў Сяргей Пятровіч — галоўны аграном КУСГП “Сіроцінскі”;
Жыгуноў Мікалай Уладзіміравіч — трактарыст-машыніст СВК “калгас Прыазёрны”;
Іванова Марына Іванаўна — дырэктар Шумілінскага гарадскога Дома культуры.
З дакладам перад шаноўным сходам аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2006–2010 гады выступіў В. А. Падляшчук.
Мерапрыемства завяршыла тэматычная канцэртная праграма, прысвечаная роднай Беларусі.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *