«Герой працы» — В контакте

Новости

“Герой працы” “Укантакце”
У канцы снежня ў папулярнай сацыяльнай сетцы “Укантакце” з’явілася афіцыйная група газеты “Герой працы” (http://vk.com/club63300538). Тут можна пазнаёміцца з асноўнымі матэрыяламі свежага нумара раёнкі і перайсці па прамой спасылцы на сайт раённай газеты, каб прачытаць матэрыял. У суполцы ўжо створана 14 фотаальбомаў, прычым іх колькасць пастаянна павялічваецца – пасля кожнага мерапрыемства, на якім пабывалі нашы журналісты, фотаздымкі можна пабачыць “Укантакце”.  Кожны дзесяты наведвальнік заходзіць у суполку з мабільнага тэлефона.
У сярэднім за суткі ў групе 34 прагляды, колькасць іх павялічваецца да 50-60 у дзень абнаўлення газетных матэрыялаў, штодзённа імі цікавяцца каля трыццаці наведвальнікаў, якія не ўступілі ў суполку.
За месяц сябрамі суполкі сталі 334 чалавекі (45% — жанчыны, 55% — мужчыны).  21% сяброў суполкі ва ўзросце да 18 год, 52% — ад 18 да 30 год, 27% — ад 30 год і вышэй.
Пераважная большасць наведвальнікаў з Беларусі (каля 90%), а таксама з Расіі (каля 5%), пастаянна наведваюць суполку з Украіны, ЗША, Кітая і Нарвегіі (каля 1% кожная краіна), былі заўважаны наведвальнікі з Даніі, Нідэрландаў і Літвы.
Што тычыцца населеных пунктаў. Зразумела, большасць – з Шуміліна (45%), з Віцебска – 30%,  Мінска і Санкт-Пецярбурга (па 3%), Мікіціхі, Обалі і Полацка – па 2%.
Кожны з сяброў суполкі можа падказаць тэму ці праблему для абмеркавання на старонках газеты.
Падрыхтаваў
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукаваныя ў №6 ад 24.01.2014 г.



2 комментария по теме “«Герой працы» — В контакте

  1. Было бы неплохо, если бы в контакте на странице не просто были ссылки на основные статьи на оф. сайте районки. Гораздо удобнее было бы видеть там небольшой анонс новости, возможно одно-два фото, как и на самом сайте… При том, в каком виде ссылки публикуются сейчас, сложно выбрать для себя, что прочитать, а что просто принять к сведению. Точно так же, считаю, районка может выйти и на просторы твиттера…

  2. Интересно, а почему не привели статистику по уникальным посетителях — именно они определяют популярность группы Вконтакте. Поддерживаю Дрона (ну и имя) насчет твиттера, а еще Герой працы должны быть в одноклассниках и фэйсбуке. А то как то только Вконтакте — это несерьёзно для серьёзной газеты

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *