До 9 февраля проводится профилактическая акция «Безопасное соседство»

Безопасность Общество

“Бяспечнае суседства”
З 27 студзеня па 9 лютага праводзіцца агульнарэспубліканская прафілактычная акцыя “Бяспечнае суседства”.  Мэта акцыі – недапушчэнне траўматызму, няшчасных выпадкаў, пажараў і гібелі на іх людзей.
Як паказвае жыццё, няшчасныя выпадкі часцей здараюцца менавіта там, дзе адсутнічае належны нагляд за дзецьмі з боку дарослых. Так, у снежні мінулага года ў Сожы патанулі двое непаўналетніх дзяцей. А ў студзені гэтага года ў Столінскім раёне Брагінскай вобласці трое малалетніх дзяцей загінулі ў час пажару.
“Акцыю “Бяспечнае суседства” супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў праводзяць разам з адказнымі спецыялістамі райвыканкама, работнікамі аддзела адукацыі, медыцыны, – кажа старшы  інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва. – Падчас акцыі праводзяцца прафілактычныя рэйды. Перш-наперш наведваем тыя сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Калі будуць выяўлены факты небяспечных для дзіцяці ўмоў жыцця, то непаўналетнія будуць адабраны ў бацькоў і змешчаны ў прытулак”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №8 ад 31.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *