На заседании президиума районного Совета депутатов назвали лучший сельсовет Шумилинского района

Актуалии Президент

Вызначаны рэйтынг сельскіх Саветаў
Прайшло пасяджэнне прэзідыума райсавета, якое правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава. У гэты дзень былі падведзены вынікі арганізацыйна-масавай работы ў сельсаветах за мінулы год, намечаны план работы на першы квартал, вызначаны рэйтынг сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Ірына Мікалаеўна, адкрываючы пасяджэнне, звярнула ўвагу на пастаяннае паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельсаветаў, выкарыстанне новых форм і метадаў работы.
У раёне склалася свая сістэма работы, якая дазваляе эфектыўна вырашаць пытанні жыццезабеспячэння вяскоўцаў. Пра тое, якіх вынікаў удалося дасягнуць за мінулы год, расказала галоўны спецыяліст райсавета Т. В. Шчарбакова. Найперш варта адзначыць, гэта пацвердзіла і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка, большую частку сродкаў сельскія Саветы зарабляюць самі, з бюджэту фінансуецца толькі 22% расходаў. А задач перад мясцовай адміністрацыяй стаіць багата. Узяць хоць бы добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Летась усе грамадзянскія могілкі (169), размешчаныя ў сельскай мясцовасці, былі перададзены на баланс ЖКГ. З дапамогай старэйшын праведзена інвентарызацыя пахаванняў. Работа гэта будзе працягвацца.
Пастаянна вядзецца рамонт і догляд воінскіх пахаванняў і памятных месцаў. За мінулы год у сельскагаспадарчы абарот былі ўведзены амаль 90 гектараў зямельных участкаў грамадзян, якія не выкарыстоўваюцца, пераведзены ў севазварот сельскагаспадарчых арганізацый зерневыя ўчасткі грамадзян на плошчы больш за 169 га. Працягваецца актыўная работа па зносу пустуючага і лядашчага жылля. Дарэчы, з 2006 года ўсяго знесена 748 дамоў.
Падтрымку адчуваюць вяскоўцы, што займаюцца падсобнай гаспадаркай. Гаспадарам выдзяляюцца сенакосы і ўрочышчы для выпасу, ёсць дапамога з насеннем, маладняком жывёлы, угнаеннямі. Тым, хто прадае дзяржаве малако і мяса, сельгаспрадпрыемствы дапамагаюць з сенам і тэхнікай. Дарэчы, летась у насельніцтва было закуплена 1663 тоны малака (108,9%), 419 цялят (129,3%).
Вялікая работа вядзецца мясцовай адміністрацыяй па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, сямейнай нядобранадзейнасці. У сваёй рабоце сельвыканкамы абапіраюцца на старэйшын. Іх у раёне 148. Летась лепшыя з іх былі заахвочаны матэрыяльна на агульную суму 36 мільёнаў 800 тысяч рублёў.
Ацэнку работы сельсаветаў, а таксама прапановы па ўдасканаленні гэтай работы па кожным накірунку дзейнасці зрабілі на пасяджэнні начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама. У выніку па адмысловай методыцы быў вызначаны рэйтынг сельскіх Саветаў дэпутатаў. У разлік браліся 20 найбольш важных паказчыкаў. У выніку першае месца з вялікім адрывам ад сапернікаў заняў Лаўжанскі сельскі Савет, старшыня якога С. П. Кійко будзе ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. На другім месцы ў рэйтынгу – Обальскі сельскі Савет (М. А. Будневіч) і на трэцім – Мікалаёўскі сельскі Савет (У. А. Сядлоўскі).
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №8 ад 31.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *