470 ДПТ за 2013 год

Происшествия

Па вобласці – 470 ДТЗ
Аварыйнасць на дарогах вобласці па-ранейшаму застаецца высокай. У мінулым годзе зарэгістравана 470 дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінулі 135 чалавек і 451 атрымаў раненні. Удзельнікамі 187 ДТЗ  аказаліся пешаходы. Па іх віне зарэгістравана 91 здарэнне. Загінулі 36 чалавек і паранены больш за 60.
Раніцай у Віцебску вадзіцель аўтамашыны “Пежо” на вуліцы Горкага наехаў на пенсіянера, які пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам. У выніку наезду пажылы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.
Здарэнне са смяртэльным зыходам адбылося ў Полацкім раёне, дзе на мясцовую жыхарку, якая выйшла на праезную частку дарогі, наехаў вадзіцель аўтамашыны “Фольксваген”. У выніку аварыі жанчына атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
У Шумілінскім раёне ў мінулым годзе зарэгістравана 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 9 чалавек, у тым ліку 1 пешаход і 2 веласіпедысты, 3 атрымалі цялесныя пашкоджанні.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікі ДАІ могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці пешахода за парушэнне Правілаў дарожнага руху, у тым ліку за адсутнасць святловяртальных элементаў. Максімальны штраф у гэтым выпадку складае тры базавыя велічыні. Калі ж пешаход пры гэтым быў яшчэ і нецвярозы, штраф будзе ад 3 да 5 базавых велічынь.
Паважаныя пешаходы! Не забывайце, што на дарозе вы не адны. Будзьце асабліва асцярожнымі ў час, калі пачынае цямнець, у снегапад, калі вадзіцелям цяжка кантраляваць дарожную сітуацыю.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *