В Беларуси впервые выберут «Мистера» и «Миссис» и «Мисс» страны

Новости

У Беларусі ўпершыню выберуць «Містэра» і «Місіс» краіны
Нацыянальны конкурс прыгажосці ў гэтым годзе пройдзе ў новым фармаце. Традыцыйнае шоу «Міс Беларусь» дапоўняць «Містэр Беларусь» і «Місіс Беларусь».
Для ўдзелу ў конкурсе «Міс Беларусь» запрашаюць дзяўчат ад 18 да 24 гадоў ростам не менш 175 см, якія не маюць дзяцей і ніколі не знаходзіліся ў шлюбе. Кандыдатка на тытул «Місіс» — актыўная, адукаваная, якая валодае яркай знешнасцю жанчына, не маладзейшая за 18 гадоў, замужняя і з дзецьмі. Патэнцыйны «Містэр» павінен быць прывабным, харызматычным і ўпэўненым у сабе мужчынам ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, ростам не менш за 180 см. Абавязковая ўмова для ўсіх удзельнікаў — грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
З 14 па 16 лютага ў Нацыянальнай школе прыгажосці (г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4) з 10.00 да 18.00 будуць праходзіць кастынгі патэнцыйных кандыдатаў на тытулы.
Надрукавана ў №9 ад 04.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *