У вас насморк?

Здоровье

У вас насмарк?
Усе мы ведаем анекдот пра тое, што калі лячыць насмарк, то ён пройдзе за тыдзень, а калі не лячыць яго, то – за сем дзён. Але ўсё не так проста, і недаацэньваць рыніт нельга. Канешне, калі не хочаце потым лячыць запаленне слыхавой трубы і слізістых пуцей, сінусіт.
Прычынай рыніту можа стаць як пераахалоджванне, так і вірусная інфекцыя. Калі перастае дыхаць нос, але вы адчуваеце сябе нармальна, значыць, насмарк выкліканы прастудай. Калі ж з’яўляюцца тэмпература, ламота ў целе, галаўны боль, то віноўнік – вірус (магчымасць ускладненняў рэзка павышаецца).
Калі нос закладзены, як мага раней закапайце сасудазвужальныя кроплі, а праз 10-15 хвілін – яшчэ і процізапаленчыя. Гэта зніме ацёк слізістай, і ваш нос “ажыве”. Адчулі, што павышаецца тэмпература? Прыміце жарапаніжальныя і абязбольваючыя прэпараты. Але толькі доктар ведае, што вам патрэбна ў гэты момант. Памятайце, што пад маскай банальнага рыніту могуць хавацца сур’ёзныя захворванні.
У аптэцы выбірайце  аэразолі: лекі ў іх больш раўнамерна размяркоўваюцца па слізістай абалонцы. У той жа час з кроплямі ад насмарку трэба быць асцярожнымі. Узяць хоць бы прывычны нафтызін. Мала таго, што ён дае шэраг пабочных эфектаў, дык і выкарыстанне яго больш за 7 дзён выклікае пачуццё смылення з-за сухасці слізістай, на якой з’яўляюцца мікратрэшчыны. Праз іх у поласць носа лёгка пранікаюць  мікраарганізмы, што, натуральна, павышае рызыку развіцця бактэрыяльнай інфекцыі.
Спецыялісты прызнаюць, што многія сучасныя кроплі грашаць тым жа. Яны могуць выклікаць тахікардыю, павышэнне ціску, парушэнне зроку, санлівасць, ці, наадварот, бяссонніцу, а гэта не заўжды ўлічваюць пацыенты, якія месяцамі без перапынку прымяняюць дадзеныя прэпараты. Варта памятаць, што сасудазвужальныя прэпараты не лечаць, а толькі “прабіваюць” нос, а выкарыстанне іх больш за тыдзень прыводзіць да так званага прывыкання.
Я раю заўжды чытаць інструкцыю, звяртаць увагу на склад прэпарата. Да прыкладу, кроплі ад насмарку на аснове марской вады (аквамарыс, аквалор, салін) валодаюць увільготніваючым дзеяннем. Прэпараты на аснове раствору калоіднага срэбра (пратаргол, каларгол) дзейнічаюць як вяжучы, процізапаленчы сродак.
Прэпараты, аснову якіх складаюць палімеры поліэтыленгліколь і поліпрапіэтыленгліколь, найбольш бяспечныя і эфектыўныя, прычым актыўныя рэчывы з іх абсалютна не ўсмоктваюцца ў кроў.
Каб пазбавіцца ад насмарку піце цёплае малако, чай з лімонам, морс, ешце больш вітамінаў. Рабіце інгаляцыі з маслам чайнага дрэва, змазвайце гэтым маслам слізістыя рота і глоткі.  Можна таксама закапваць у нос масла ментолу, паласкаць горла содавым растворам (чайная лыжка на стакан вады).
Л. ЗАВАДСКАЯ, загадчыца педыятрычнага аддзялення ЦРБ.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *