Установлены новые цены на социальные услуги

Новости

Паслугі – па новым кошце
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведамляе, што згодна з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 810 ад 31 снежня 2013 года “Аб устанаўленні тарыфаў на сацыяльныя паслугі, што прадастаўляюць установы сацыяльнага абслугоўвання”, устаноўлены новы кошт тарыфаў на сацыяльныя паслугі. Так, з 1 лютага 2014 года ТЦСАН прадастаўляе непрацаздольным грамадзянам сацыяльныя паслугі – колка і ўкладка дроў, мыццё і прасаванне бялізны, пераноска і складзіраванне тарфянога брыкету, каменнага вугалю, паслугі аўтатранспарту, механізаванае абкошванне травы і інш. – па новых расцэнках.
Дадатковую падрабязную інфармацыю пра паслугі і іх кошт можна атрымаць у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (вул. Юбілейная, д.8, каб. 17) ці па тэл. 4-53-22 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у рабочыя дні.
В. ШТУРО, дырэктар ТЦСАН Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №12 ад 14.02.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *