Криминал. Происшествия

Происшествия

Ложак
У раённы аддзел унутраных спраў звярнулася жыхарка Обалі: з яе кватэры, якая некаторы час была незамкнутая, укралі два мяккія крэслы, ложак і матрац. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж здзейсніў мясцовы жыхар. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.
Дачы
Жыхар Віцебска, які прыехаў на дачу ў в. Лоўжа, убачыў узламаныя замкі. З дома прапалі асабістыя рэчы гаспадара. Акрамя таго, злодзеі знялі ля дома сетку-рабіцу.
У гэты ж дзень у міліцыю звярнуўся жыхар Наваполацка: і ягоны дачны дом, які таксама знаходзіцца ў Лоўжы, абрабавалі. Прапалі два тэлевізары, мікрахвалевая печка, кававарка, кухонны посуд.
Па гарачых слядах злачынцу знайшлі: ім аказаўся раней судзімы жыхар Віцебска. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута гаспадыні.
Золата
Жыхарка Шуміліна захоўвала свае ўпрыгожванні ў шкатулцы, якую мела звычку ставіць у камоду. Але аднойчы, раскрыўшы шкатулку, жанчына ахнула: упрыгожванняў там не было. Прапалі залатыя завушніцы, ланцужок, кулон, некалькі  пярсцёнкаў. Агульны ўрон, нанесены пацярпелай, складае больш за чатыры мільёны рублёў. Злачынца вышукваецца. Узбуджана крымінальная справа.
Гультай
Жыхар Шуміліна, раней судзімы за нявыплату сродкаў на ўтрыманне дваіх непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, быў працаўладкаваны на адно з прадпрыемстваў Шуміліна. Але мужчына на работу хадзіў калі ўздумаецца. За тры апошнія месяцы дапусціў больш за сорак прагулаў. Цяпер супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Выратавалі рамяні бяспекі
На аўтадарозе Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Шуміліна, які ехаў на асабістым аўтамабілі “Опель-Кадэт”, не ўлічыў складанасці дарожных умоў. З-за слізкай дарогі аўтамабіль занесла, ён на хуткасці з’ехаў у кювет і некалькі разоў перакуліўся. Вадзіцеля ўратавала тое, што ён быў прышпілены рамянямі бяспекі – цялесных пашкоджанняў не атрымаў. Аўтамабіль пашкоджаны.
Тым не менш вадзіцеля выклікалі на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Нецвярозы
Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі на аўтадарозе Быкі-Каз’яны-Обаль трактар, якім кіраваў механізатар лясгасу. Прычым, кіроўца быў нецвярозы: алкатэстар паказаў больш за два праміле. Складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчыну пагражае штраф да ста базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады. Механізатара папярэдзілі, што ў выпадку паўторнага кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення транспарт (асабісты ці лясгасаўскі) будзе канфіскаваны.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №15 ад 25.02.2014 г.



1 комментарий по теме “Криминал. Происшествия

  1. Што гэта тварыцца у раёне?
    Гдзе милицыя?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *