Открывается охота на водоплавающую птицу

Новости

Адкрываецца паляванне на дзікую птушку
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11.00 да 18.00 адкрываецца паляванне на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку (любога полу і ўзросту). Дазваляецца ружэйны спосаб палявання з засады (схованкі) з падзываннем. Можна прымяняць таксама гладкаствольнае паляўнічае ружжо з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *