Магазин на отшибе приманил вора

Происшествия

Магазін на ўскраіне вёскі
Магазінчык, які стаяў на ўскраіне адной з вёсак Шумілінскага раёна, даўно прыцягваў увагу раней судзімага мясцовага жыхара. Гандлёвую кропку з-за нерэнтабельнасці некалькі разоў зачынялі, але па просьбе мясцовых жыхароў магазін зноў пачаў працаваць. Толькі вось пра яго ахову зусім забыліся. Нават сігналізацыю не ўстанавілі, хаця прадпісанне з міліцыі гандляры атрымлівалі неаднаразова.
Раней судзімы мясцовы жыхар добра пралічыў сітуацыю: да бліжэйшай жылой хаты ад магазіна метраў трыста, людзей у вячэрні час тут не сустрэнеш. Так што ў выпадку ўзлому наўрад ці хто пачуе. І ён пракраўся ў падсобнае памяшканне, пачаў разбіраць цагляную кладку, але наткнуўся на перагародку. Хутка збегаў дадому, узяў бензапілу і прарэзаў адтуліну. Пранік у памяшканне і пачаў складваць у сумку ўсё, што падабалася. Акрамя гарэлкі і кансерваў, прыхапіў DVD-плэер. Нарабаванае схаваў у лесе. Але на наступную раніцу міліцыянеры знайшлі схованку.
Думаецца, гэты выпадак будзе навукай для ўсіх гандлёвых (і не толькі) кіраўнікоў. Магчыма, цяпер многія з іх знойдуць грошы, каб абсталяваць будынак сігналізацыяй.
Г. КАСАРУКАЎ, карэспандэнт аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *