Криминал. Происшествия

Происшествия

Запазычанасць
Раней судзімы жыхар в. Ласвіцкія быў абавязаны па рашэнні суда выплачваць аліменты на дваіх непаўналетніх дзяцей. Але грошы мужчына плаціў нерэгулярна, а апошні час і зусім перастаў гэта рабіць. Даўгі па аліментах склалі больш за тры мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Крадзеж
Жыхар Віцебска паведаміў у РАУС, што дом яго бацькі, які знаходзіцца ў в. Пісарава, абрабавалі. Вырвалі дзвярны прабой, укралі асабістыя рэчы гаспадара і прадукты. Па гарачых слядах злачынца быў зной-дзены – ім аказаўся непрацуючы мясцовы жыхар, які, да таго ж, мае непагашаную судзімасць. Узбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага канфіскавана.
Грошы
У РАУС звярнуўся жыхар Шуміліна і расказаў, што ў яго ўкралі адзін мільён рублёў. Як высветлілася, напярэдадні ў пацярпелага ў гасцях быў жыхар райцэнтра, які і прыбраў да рук чужыя грошы. Па гарачых слядах міліцыянеры знайшлі злачынцу, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Без рэгістрацыйных знакаў
Ва Ушачах быў затрыманы жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі “Опель-Вектра” без рэгістрацыйных знакаў. Адміністрацыйны пратакол для разгляду накіраваны ў Шумілінскую дзяржаўтаінспекцыю. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію, яму пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь.
Хуткасць
Жыхар Ерашова ехаў па аўтадарозе Мінск-Віцебск на аўтамабілі “Опель-Зафіра” і перавысіў устаноўленую хуткасць руху на 31 кіламетр. Прычым, такое парушэнне было паўторнае на працягу года.  Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію, яму пагражае штраф да 15 базавых велічынь.
На чырвонае святло
Жыхар Шуміліна на трактары  “Беларус” праехаў на забараняючае  святло на перакрыжаванні вуліц Сіпко-Суворава і не прапусціў пешахода. На мужчыну складзены два адміністрацыйныя пратаколы, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Выгрузка
Работнік Шумілінскага лясгаса на аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень выгружаў лесаматэрыялы, загарадзіў палову праезнай часткі, перашкодзіў руху іншым транспартным сродкам. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь.
Адпрацоўка дарог
Супрацоўнікі ДАІ РАУС правялі чарговую адпрацоўку дарог на тэрыторыі Шумілінскага і Гарадоцкага раёнаў. На тэрыторыі суседняга раёна прыпынілі мясцовага жыхара, які кіраваў ГАЗ-2410. Як высветлілася, машына належала яго знаёмаму пенсіянеру. Сам жа вадзіцель знаходзіўся за рулём у стане алкагольнага ап’янення, не меў на аўтамабіль страхоўкі і тэхагляду, а таксама правоў кіравання. На мужчыну складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *