Что бы вы изменили в женщинах? Блиц-опрос «Герой працы»

Актуалии Общество

А што б вы змянілі ў жанчыне?

Вось такое цікавае пытанне задалі мы мужчынам напярэдадні жаночага свята. Паслухайце, што яны нам расказалі.

Віктар Бабічаў:

– Прырода стварыла жанчыну дасканалай, мне б толькі хацелася, каб жанчына і сёння заставалася такой жа першазданнай, якой яе стварыў Бог, каб усе шкодныя звычкі, якія яна набыла за стагоддзі, зніклі.

Канстанцін Баканаў:

– Хацелася б, каб жанчыны не ішлі супраць прыроды, бераглі сваю жаноцкую сутнасць, пабольш нараджалі дзетак і мацавалі дэмаграфію.

Юрый Маскалькоў:

– Упэўнены, што жанчыны павінны быць рознымі. Гэта не ў нашай кампетэнцыі іх і ў іх нешта мяняць. Калі быць рэалістамі, трэба прызнаць, што гэта ў нас, у мужчын, хутчэй трэба многае мяняць. Мы не ідэальныя. І нам можна прад’явіць замнога больш прэтэнзій, чым жанчынам. А жанчыны? Кожная па-свойму разумная, прыгожая, цудоўная, непаўторная…

Ігар Гудкоў:

– Мяняць нешта ў жанчыне? Барані Бог! Яна сама па сабе задумана вельмі здорава, ва ўсіх планах. І як мужчына, і як урач-хірург у гэтым упэўнены. Лічу, што наогул жанчына для свету – неймаверная знаходка. Бог не дарэмна яе такую зрабіў.

Анатоль Бычкоў:

– Усе праблемы чалавецтва схаваны ў жанчыне, яна паверыла, што ў жыцці займае самае галоўнае месца. Што змяніць у жанчыне? Жанчына павінна берагчы свой дом праз паблажлівасць, пакорлівасць, дараванне і любоў.

Руслан Курклінскі:

– З жанчынамі мы, мужчыны, шчаслівыя. Навошта тады нешта мяняць у жанчынах? Як кажуць, дабра ад дабра не шукаюць.

Ігар Сідараў:

Паменш настойлівасці і пляткарства, а некаторым – агрэсіўнасці. А ўвогуле кожная жанчына – індывідуальнасць, кожная па-свойму прывабная. А самыя прыгожыя жанчыны жывуць на Шуміліншчыне. Калі б іх узяць і змяніць узмахам чароўнай палачкі, зрабіць аднолькава пакладзістымі, зграбнымі і з аднолькавымі характарамі, то што б было?

Аляксандр:

– Ну, прызнацца, бывае такое, што захочацца, каб побач была жанчына прыгожая, як Анджаліна Джолі, з фігурай, як у Мэрылін Манро, разумная, як Ціна Кандэлакі. І характар каб быў залаты. А потым пагляджу на сябе ў люстэрка: ну і я ж не Ален Дэлон і не Брэд Піт, і не Біл Гейтс. І навошта столькі прэтэнзій? Няхай усё застаецца як ёсць.

Аляксей Догель:

– Жанчыне хочацца пажадаць, каб была прыгажэй, разумней, спакайней. Кардынальна трэба змяніць паводзіны тым, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі. Многа дзяўчат кураць, яны думаюць, што гэта крута. Але мужчынам гэта не падабаецца. Увогуле жанчына павінна як мага больш адрознівацца ад мужчыны: сваёй разважлівасцю, дасціпнасцю, чароўнасцю. Жанчынам трэба часцей апранаць спадніцы і сукенкі, а не штаны.

Надрукавана ў №18 ад 07.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *