Подведены итоги районного конкурса «Спасатели глазами детей»

Безопасность Образование

“Выратавальнікі вачыма дзяцей”
Падведзены вынікі конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.  У ім прынялі ўдзел дашкольнікі і вучні з 25 устаноў адукацыі. Усяго на конкурс было прадстаўлена 18 падзелак, 58 малюнкаў, 5 плакатаў, 13 вершаў, 2 апавяданні і 4 казкі.
Камісія адзначыла высокі мастацкі ўзровень прадстаўленых работ, раскрыццё тэмы, творчы падыход, фантазію ўдзельнікаў конкурсу. Першыя месцы ў намінацыі “Конкурс малюнкаў” занялі: у малодшай узроставай групе – Вольга Шульцас (Мішневіцкі д/с), Марыя Сайко (Обальскі я/с); у сярэдняй групе – Крысціна Суворава (Мікіціхінская школа), Марына Мальцава (Сіроцінская школа); у старэйшай групе – Аляксандра Медзікава і Алёна Філіповіч (Слабадская школа).
У намінацыі “Конкурс плакатаў” перамог Віктар Кавалеўскі з Добрынскай д/с-пачатковай школы.
Першае месца па мадэліраванні  пажарнай аварыйна-выратавальнай  тэхнікі ў Ягора Несцярэнкі з Крывасельскай д/с-пачатковай школы (малодшая група) і Уладзіслава Багданава з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі (старэйшая група).
У намінацыі  “Конкурс падзелак” лепшыя работы ў Анастасіі Васільевай  са Слабадской школы  і Юліі Барысоўскай з Башнёўскай школы.
У намінацыі “Верш, сачыненне, апавяданне” першае месца прысуджана Паліне Сабалеўскай з Язвінскай школы.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №19 ад 11.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *