На одной сцене с Инной Афанасьевой выступила в Могилёве юная певица из Шумилино

Культура Молодёжь Новости

На адной сцэне – з беларускай зоркай Інай Афанасьевай
Сапраўдным падарункам да Дня жанчын стала для Кацярыны Філіпенка і яе выкладчыцы харавых дысцыплін ДШМ Алены Анатольеўны Фёдаравай запрашэнне прыняць удзел у гала-канцэрце “Мы – разам!” у Магілёве.
Маштабнае мерапрыемства арганізавала “Настаўніцкая газета” для сваіх падпісчыкаў. Пасля афіцыйных урачыстасцяў у Магілёўскім цэнтры дзяцей і моладзі адбыўся грандыёзны двухгадзінны канцэрт, у якім непасрэдны ўдзел прыняла Кацярына Філіпенка, пераможца рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца”.
“Мне пашчасціла выступаць на адной сцэне з вядомай спявачкай, зоркай беларускай эстрады Інай Афанасьевай, – падзялілася Каця. – Гэта было яскрава, хвалююча і вельмі здорава.”
Мала таго, феерычным атрымалася фінальнае выступленне Іны Афанасьевай з юнымі артыстамі.
“І падобнае выступленне не кропка, – падзялілася А. А. Фёдарава. – Наколькі вядома, Іна Афанасьева пры падтрымцы “Настаўніцкай газеты” рыхтуе новую праграму “Шчасце маё”, у якой выхаванцы “Звонкай раніцы” будуць спяваць песні з рэпертуару Іны Уладзіміраўны”.
А. А. Фёдарава, Каця Філіпенка і яе бацькі вельмі ўдзячны дырэктару Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Г. Г. Мацвяйчук за разуменне і спонсарскую падтрымку, за тое, што стала магчымай паездка ў Магілёў і выступленне Кацярыны на вялікай сцэне.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *