К выборам готовятся работники культуры и милиция

Новости

У дзень выбараў – 22 канцэрты
Работнікі ўстаноў культуры раёна 23 сакавіка, у дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, запросяць на канцэрты, якія пройдуць: у Шумілінскім РЦК (11.00), Обальскім ГДК (11.00), Слабадскім СДК (11.00), Амбросавіцкім СДК (11.00), Башнёўскім СК (11.00), Грудзінаўскім СК (13.00), Дабейскім СК (12.00), Каўлякоўскім СК (11.00), Полькавіцкай бібліятэцы (11.00), Пабедскім СК (12.30), Лаўжанскім СЦКіД (12.00), Мішкавіцкім СК (10.00), Добрынскім СК (12.00), Кардонскай СШ (10.30), Сіроцінскім СК (11.00), Мікалаёўскім с/с (11.00), Лявонаўскай ПШ-сад (12.00), Прыазёрнай бібліятэцы (11.00), Язвінскім СДК (13.00), на выбарчым участку ў Суравенскай школе (12.00), выбарчым участку ў Ляжнях (11.00), выбарчым участку ў Мішневічах (11.00).
Міліцыянеры дзяжураць на выбарах
23 сакавіка адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27 склікання. Важнай задачай для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Віцебскай вобласці з’яўляецца забеспячэнне аховы грамадскага парадку і грамадскай бяспекі пры правядзенні выбарчай кампаніі.
Супрацоўнікі падраздзяленняў  Дэпартамента аховы МУС устанавілі на выбарчых участках сістэмы трывожнай сігналізацыі. А з 17 сакавіка ўвесь асабісты састаў органаў унутраных спраў вобласці пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У перыяд правядзення датэрміновага галасавання  і непасрэдна ў дзень выбараў міліцыянеры кругласутачна ахоўваюць грамадскі  парадак на выбарчых участках, забяспечваюць ахову бюлетэняў і скрынь для галасавання.
Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама звяртаецца з просьбай да грамадзян быць пільнымі і звяртаць увагу на розныя выбухованебяспечныя прадметы. А яны могуць быць у чамаданах ці скрынях, якія пакінуты ў грамадскіх месцах. Асабліва трэба быць асцярожнымі, калі ад невядомых прадметаў ідзе рэзкі пах гаруча-змазачных матэрыялаў. Пра такія знаходкі варта тэрмінова паведаміць па тэлефоне 102. І ні ў якім разе нельга ўзнімаць паніку, а таксама датыкацца да невядомых прадметаў і не прымаць ніякіх спроб іх абясшкодзіць – гэта работа кваліфікаваных спецыялістаў.
І. СКАРЫНОВІЧ, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Надрукавана ў №22 ад 21.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *