С 1 апреля вырастут зарплаты бюджетников и штрафы

Новости

Базавая велічыня павялічваецца
З 1 красавіка базавая велічыня (БВ) у Беларусі складзе Br150 тысяч. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў №225 ад 25 сакавіка 2014 года. Цяпер БВ складае Br130 тысяч. БВ – гэта эканамічны паказчык, які выкарыстоўваецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў ў сферы працоўных праваадносін, вызначае памеры штрафаў і пошлін.
З 1 красавіка і з 1 мая вырастуць зарплаты бюджэтнікаў
Тарыфная стаўка першага разраду ў нашай краіне павысіцца з 1 красавіка і з 1 мая. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў Пастанове Савета Міністраў №256 ад 25 сакавіка 2014 года. Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўноўваюцца па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка ўстаноўлена ў памеры Br262 тысячы, з 1 мая – у памеры Br275 тысяч. Гэта дазволіць у пэўнай ступені павялічыць зарплату работнікаў бюджэтнай сферы. Павялічацца таксама памеры дзяржаўных стыпендый і іншыя выплаты, памеры якіх залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разраду.
БЕЛТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *