Спортивные новости Шумилинского района

Новости Спорт, туризм

Іван Маскалькоў – чэмпіён Беларусі
У Мінску прайшоў чэмпіянат Беларусі таварыства “Дынама” па гіравому спорту.
Гонар зборнай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях абараняў і наш зямляк – супрацоўнік  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Маскалькоў. Дарэчы, Іван стаў адзіным прадстаўніком Прыдзвіння ў зборнай.
Іван Маскалькоў стаў чэмпіёнам Беларусі ў вагавой катэгорыі да 65 кг. Зборная МНС выйграла каманднае першынство.
Выйгралі першынство Беларусі
У Гродне прайшло першынство Беларусі па валейболе сярод хлопцаў 1998-1999 гадоў нараджэння. Зборную Віцебскай вобласці рыхтаваў да спаборніцтваў шумілінскі трэнер Аляксей Паршыкаў.
У  групе на рахунку  віцяблян  паражэнне ад мінчан (1:3) і перамога над камандай з Гомеля (3:0). У паўфінале перамаглі гродзенскіх валейбалістаў. А ў фінальным паядынку зноў сустрэліся з Мінскам. Віцебскія валейбалісты ўзялі рэванш за паражэнне ў групе і выйгралі матч, а разам з ім і першынство.
Чэмпіёнамі Беларусі сталі нашы землякі Антон Сілін, Яўген Цырулік, Мікіта Паўлікаў і Антон Сушынскі. Трэба адзначыць, што Антон Сушынскі на тры гады маладзей, чым астатнія ігракі зборнай.
Адкрытае першынство раёна
У Шуміліне прайшло адкрытае першынство раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд.
За перамогу змагаліся па дзве каманды з Шуміліна і Віцебска, а таксама валейбалісты з Полацка, Наваполацка і Бешанковічаў. Віцебскія каманды занялі першае і другое месцы, у нашых землякоў – чацвёртае і пятае месцы.
На старце – юныя спартсмены
У райцэнтры прайшлі спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. За перамогу змагаліся амаль 90 юных спартсменаў з 12 школ раёна. Арганізаваў спаборніцтвы ФСК “Здароўе”.
У спаборніцтвах па настольным тэнісе перамогу святкавала каманда з Язвінскай школы (Наталля Савінава, Дзмітрый Мельнік і Дзмітрый Калеснікаў), на п’едэстале таксама аматары “малой ракеткі” з Обальскай СШ і СШ №1.
У стрытболе змагаліся каманды, складзеныя з актывістаў БРСМ. Лепшы вынік у баскетбалістаў Обальскай СШ (Уладзіслаў Грыбкоў, Кірыл Сцепаненка, Арцём Сачыўка, Андрэй Вежнавец і Кірыл Бандарэнка),  Кардонская школа і СШ №2 адпаведна на другім і трэцім месцах. І сярод дзяўчат перамога таксама за Обальскай школай, за якую выступалі Вікторыя Сафроненка, Алеся Кібарава, Ірына Бурданава, Дар’я Абраменка і Яна Зайцава. Дапоўнілі тройку Кардонская і Лаўжанская школы.
Лепшыя шашысты ў Кардонскай школе (Ганна Хухракова, Георгій Барысевіч), другое месца ў Слабадской школы, трэцяе – у раённай гімназіі.
Прызавая тройка спаборніцтваў па шахматах: першае месца – СШ №2 (Марыя Талсташова, Мікіта Іваноўскі), другое – Мішневіцкая школа, трэцяе – раённая гімназія.
Разыгралі кубак раёна
У Шуміліне дзяўчаты і хлопцы разыгралі кубак раёна па баскетболе, у спаборніцтвах бралі ўдзел вучні 5-9 класаў.
Знаёмім чытачоў з выніковымі табліцамі.
Хлопцы. Першае месца – Мікіціхінская СШ, другое – СШ №2, трэцяе – СШ №1, чацвёртае – Обальская СШ.
Дзяўчаты. Першае месца – СШ №1, другое – СШ №2, трэцяе – Лаўжанская школа, чацвёртае – Обальская СШ.
У фінал не трапілі
ФК “Шуміліна” прыняў удзел у першынстве вобласці па міні-футболе.
На жаль, нашы футбалісты пацярпелі два паражэнні ад каманд “Газавік” і “Камунальнік” і не выйшлі ў фінальную частку спаборніцтваў.
Перамога ў таварыскім матчы
У аўторак у ДзЮСШ прайшла таварыская сустрэча паміж шумілінскімі і наваполацкімі футбалістамі па міні-футболе.
Гульня прысвячалася Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.  ФК “Шуміліна” выйграў сустрэчу з лікам 11:6.
Надрукавана ў №26 ад 04.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *