Память о войне. Районная библиотека собирает солдатские письма и другие документы их семейных архивов для выставки

Общество

Салдацкія лісты павінны жыць
Салдацкія лісты… Прыйшоў час, калі яны маюць цану архіўнага дакумента. Давайце на хвілінку ўявім сабе звычайнага салдата – пра што ён думае, калі, схіліўшыся над лістом паперы, імкліва піша ліст – маці, жонцы, нявесце? Канешне ж, не пра вечнасць, не пра тое, каб пакінуць нашчадкам памяць пра сябе, пра таварышаў, пра вайну. Ён проста хоча супакоіць блізкіх, паведаміць, што жывы, што б’е ворага і абавязкова вернецца з перамогай.
Салдацкія лісты… Цяпер яны, тыя, што захаваліся, сталі сямейнай рэліквіяй. У рамку б іх ды на сцяну, на самае бачнае месца: чытайце, маладыя, помніце і ганарыцеся сваімі дзядамі. Салдацкія лісты павінны жыць. І ў многіх сем’ях, як бясцэнныя рэліквіі, захоўваюць пажаўцелыя франтавыя фотаздымкі, лісты. У чытальнай зале раённай бібліятэкі ідзе падрыхтоўка да разгорнутай тэматычнай выставы, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі. Мы звяртаемся да ўсіх жыхароў нашага раёна з просьбай: калі ў вас ёсць дакументы, лісты, фотаздымкі сваіх родных і блізкіх ваенных часоў, вы можаце размясціць іх на нашай выставе. Гэта выстава будзе працаваць на працягу ўсяго года.
Л. ГРЫГОР’ЕВА, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *