С благодарностью

Общество Президент

Удзячным радком
Днямі ў рэдакцыю прыйшло пісьмо ад Тамары Фёдараўны Корневай з вёскі Беркавічы Обальскага сельсавета. “Паважаная рэдакцыя, звяртаюся да вас з просьбай надрукаваць мой ліст у раённай газеце, бо ўпэўнена, што пра добрыя справы трэба расказваць. Для нас, пенсіянераў-вяскоўцаў, дорага ўвага, тым больш, што не так часта мы звяртаемся да мясцовай улады за дапамогай. Вось і я амаль два гады спрабавала давесці былому кіраўніцтву нашага сельвыканкама, што людзі, якія жывуць на самым ускрайку вёскі, маюць патрэбу ў асвятленні вуліцы. На жаль, паразумення так і не знайшла, – піша Тамара Фёдараўна. – Звярнулася з гэтым пытаннем да сённяшняга старшыні Обальскага выканаўчага камітэта М. А. Будневіча. Мікалай Аляксеевіч уважліва мяне выслухаў і не паабяцаў, што праблема будзе вырашана адразу. Толькі сказаў, што абавязкова выйдзе на месца і разгледзіць мой зварот разам са спецыялістамі.
Праз некалькі дзён на нашай цёмнай, аддаленай ад цэнтра вёскі вуліцы паявіўся ліхтар, а я атрымала пісьмовы адказ аб станоўчым вырашэнні майго пытання.
Прыемна, што зварот не застаўся без увагі, што мясцовая ўлада неабыякавая да нашых праблем. Хочацца перадаць Мікалаю Аляксеевічу словы ўдзячнасці і пажадаць удачы, поспехаў у нялёгкай справе, моцнага здароўя і аптымізму. Дзякую і работнікам раённых электрасетак за аператыўнасць і прафесіяналізм.”
Падрыхтавала Таццяна Машарская.
Надрукавана ў №91 ад 23.11.2010 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *