Помощь на похороны не отменяли

Вопрос-Ответ Закон

Дапамогі на пахаванне не адмянялі
У апошні час ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пачасціліся званкі па пытаннях выплаты дапамогі на пахаванне.
Кампетэнтны адказ праз раённую газету дае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава:
– Выплата дапамог на пахаванне ажыццяўляецца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2001 г. “Аб пахаванні і пахавальнай справе”. Закон гэты ніхто не адмяняў.
Фізічным асобам,  узяўшым на сябе арганізацыю пахавання памёрлага пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, выплачваецца дапамога на пахаванне за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12.11.1999 г. № 1776 устаноўлена з 1 снежня 1999 г. дапамога на пахаванне ў памеры сярэдняй зарплаты рабочых і служачых у краіне за мінулы месяц, які папярэднічаў месяцу наступлення смерці. На 1 красавіка гэта сума роўная 5 429 300 рублёў.
Памер дапамогі на пахаванне вызначаецца на дзень смерці, а ў выпадках, калі па прычыне працяглага пошуку памёрлага пахаванне праводзілася пазней вызначанай даты смерці – на дзень пахавання, на падставе дакументаў, што пацвярджаюць такі факт.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 15.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *