Сельхозпредприятия Шумилинского района готовятся к началу пастбищного периода

Сельское хозяйство Экономика

Пасля Вялікадня – на пашу
У гаспадарках раёна 8460 кароў, іх хутка выганяць на кругласутачнае пашавае ўтрыманне. Але напярэдадні ў сельгасарганізацыях да гэтага старанна рыхтаваліся. “Апошнія работы па рамонце даільных установак праводзіліся яшчэ на гэтым тыдні, – кажа першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў. – Па раёне ўсяго 37 даільных установак. Іх рамантавалі, фарбавалі, даводзілі да ладу дахі. А каб расказаць пра асноўныя накірункі работы і тыя недахопы, якія часта бываюць пры падрыхтоўцы да пашавага ўтрымання, на ферме Светласельская правялі раённы семінар”. Апошнія два гады новыя перасоўныя даільныя ўстаноўкі не закупляліся. Іншым гаспадаркам можна пераняць вопыт райаграсэрвісу – тут талковыя зваршчыкі, якія некалькі гадоў таму сваімі сіламі зрабілі некалькі ПДУ. Атрымалася ў некалькі разоў танней, чым купляць гатовыя. Акрамя даільных установак, у сельгасарганізацыях рамантуюць яшчэ домікі для пастухоў. Заканчваецца і рамонт станкоў для асемянення, якія таксама будуць знаходзіцца на полі. Паралельна з дойнымі статкамі на пашавае ўтрыманне будуць выганяць і цялят.
Зразумела, усе восем з паловай тысяч кароў выйдуць на пашу не ў адзін дзень. У райсельгасхарчы распрацаваны графік выгану статкаў. “Ідуць дажджы, трава падрастае з кожным днём, – кажа А. А. Кузняцоў. – Першыя статкі (па аднаму з кожнай гаспадаркі) плануем выгнаць на пашу пасля Вялікадня, 21 красавіка. Па магчымасці ў гаспадарках будуць даваць каровам канцэнтраты, бо першыя дні пашавага ўтрымання – свайго роду стрэс для жывёлы”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *