Торговое обслуживание и оказание страховых услуг обсудили на заседании президиума районного Совета депутатов

2024 - Год качества Новости Экономика

АБМЕРКАВАНА  НА  ПАСЯДЖЭННІ  ПРЭЗІДЫУМА РАЁННАГА  САВЕТА  ДЭПУТАТАЎ

Ці хапае магазінаў у раёне

Па чарговым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны пытанні аб гандлёвым і страхавым абслугоўванні жыхароў раёна.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч адзначыў, што ад якасці гандлёвага абслугоўвання, асартыменту тавараў і цэн на іх залежыць ступень задаволенасці патрэб людзей, іх жыццё. На жаль, страціла свае пазіцыі спажывецкая кааперацыя, большую частку гандлю занялі прыватныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

З дакладам па першым пытанні выступіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Калыхан. “Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляюць 51 юрыдычная асоба, 52 індывідуальныя прадпрымальнікі. У раёне маецца 181 стацыянарны гандлёвы аб’ект, з іх толькі 9 – аблспажыўтаварыства, – расказала Галіна Тадэвушаўна. – У раёне маюцца кропкі 10 сеткавых кампаній. 9 магазінаў ажыццяўляюць гандаль праз інтэрнэт.

148 населеных пунктаў абслугоўваюць аўтамагазіны. Маюцца 228 месцаў для выязнога гандлю. Разам з тым, не выконваюцца нарматывы сацыяльных стандартаў па гандлёвых плошчах і месцах грамадскага харчавання”. Дакладчык паведаміла, што калі да канца года будуць уведзены плануемыя аб’екты, магчыма выкананне нарматываў сацстандартаў. Больш складаная сітуацыя з грамадскім харчаваннем.

Буйнейшы тавараабарот маюць такія сеткі, як “Дабраном”, “Санта­Рытэйл”, “Белпошта”, “Метан”, “Белнафтапрадукт”.

Галіна Калыхан адзначыла, што пастаянна вядзецца маніторынг за асартыментам і цэнамі. Так, з пачатку года выяўлены парушэнні асартыменту ў трох аб’ектах гандлю, цэнаўтварэння – у адным аб’екце. З пачатку года назіраюцца тэндэнцыі росту паказчыкаў гандлю, за выключэннем аўтамагазінаў.

Падчас абмеркавання пытання старшыня райсавета заўважыў, што трэба актывізаваць работу па стварэнні аб’ектаў грамадскага харчавання, у тым ліку паскорыць выдзяленне ўчасткаў пад будаўніцтва новых аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Начальнік аддзялення страхавых паслуг Жанна Бужынская, якая выступала па другім пытанні парадку дня, расказала пра страхавыя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву і юрыдычным асобам, назвала напрамкі, якія найбольш перспектыўныя для развіцця страхавых паслуг у раёне.

Па абмеркаваных пытаннях прыняты пастановы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *