Спортивная база в райцентре укрепляется

Новости Спорт, туризм

Будзе і тэніс, і душ
Улетку распачаўся рамонт будынка, які размешчаны на стадыёне. Ён не выкарыстоўваўся з 90-х гадоў.
Сёлета з раённага бюджэту было выдаткавана 200 мільёнаў рублёў на рэканструкцыю будынка. На сённяшні дзень адрамантаваны дах, уцеплены сцены, заменены вокны, ідуць унутраныя работы.
Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С. У. Каржуеў, гэта будзе будынак адміністрацыйна-спартыўнага прызначэння. Тут будзе знаходзіцца кабінет начальніка аддзела, фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе”, бухгалтэрыя і пракат. У фае ўстановяць тэнісныя сталы. Таксама будуць у будынку раздзявальні і душ.
Усе работы завяршацца да канца гэтага года.
Пакатаемся
Лёгкі марозік і снег – што яшчэ трэба для актыўнага зімовага адпачынку!
Чакаюць аматараў спорту тры каткі ў райцэнтры: на гарадскім стадыёне, каля СШ №1 і ў раёне “Верхняга горада”. Ёсць яны і каля кожнай школы.
З серады у аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (Кароткіна, 14) пачаў працаваць з 12.00 да 20.00 пункт пракату канькоў і лыжаў. Прычым, цэны невялікія: адна гадзіна карыстання спартыўным інвентаром абыдзецца крыху больш за тысячу рублёў.
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *