У Николая Павлова из Мишневич эта – 46-я посевная

Главное Сельское хозяйство

Палявых спраў майстар

На пытанне, каго сфатаграфаваць у раённую газету, дырэктар КУСГП «Мішневічы» Міхаіл Цікавенка, не задумваючыся, адказаў:
– Мікалая Паўлава. Ну, а чаму, самі зразумееце пры сустрэчы.

І мы зразумелі. Мікалай Іванавіч Паўлаў працуе ў гаспадарцы з 1974 года. Гэта значыць, 46-ты год – зайздросны стаж. Некаторыя ягоныя сённяшнія калегі яшчэ і не нарадзіліся, а фота Мікалая ў канцы 70-ых было ўжо на старонках раённай газеты ў кагорце перадавікоў.
– Калі выйшаў на пенсію, думаў усё – баста! Не пайду больш на трактар, – шчыра кажа Мікалай Іванавіч. – Ды дзе там – угаварыў дырэктар падсобіць падчас пасяўной. Вось так і дапамагаю ўжо сёмы год.
– Наш Іванавіч яшчэ і маладым фору дасць! – расказалі пра свайго калегу, настаўніка і старэйшага сябра маладыя механізатары. – Ён у нас палявых спраў майстар. З якімі прычапнымі агрэгатамі ні працуе – усюды ў перадавіках.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №33 ад 30.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *