28 апреля в Шумилино открыли районную Доску почёта

Актуалии Общество

Сваёю працай праслаўляць Радзіму
Па традыцыі напярэдадні Свята працы ў Шуміліне адбылося ўрачыстае адкрыццё раённай Дошкі гонару. У раённым цэнтры культуры сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў з арганізацый раёна. Дваццаць лепшых працаўнікоў і два прадпрыемствы заслужылі асаблівую пашану. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны ўручыў ім памятныя дыпломы і прэміі.
“Уменне працаваць з поўнай аддачай ляжыць у аснове жыццёвага поспеху і павагі ў грамадстве. Сёння мы шануем сваіх землякоў, чый прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, самааддача прывялі да высокіх дасягненняў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах Шуміліншчыны”, – сказаў  кіраўнік раёна. Рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 313 ад 21 красавіка за дасягненні ў 2013 го-дзе найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця прызнаны пераможцамі спаборніцтва і занесены на раённую Дошку гонару:
У. П. Аглушэвіч, вадзіцель аўтамабіля СФГ “Раднік”; К. Ф. Баканаў, галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ; А. Ф. Балаболава, повар сталовай “Дабееўскі мох” райспажыўтаварыства; А. А. Бараноўская, здымшчык-укладчык ААТ “Обальскі керамічны завод”; В. М. Воранаў, участковы інспектар міліцыі РАУС; Л. М. Грыгор’ева, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБС; Н. П. Зайцава, пашпартыст УП ЖКГ; Г. М. Кавалёва, майстар цэха розліву ВУП “Славянскі прадукт”; Л. Я. Каштанава, лабарант вытворчага цэха г. п. Шуміліна ААТ “Малако”; Н. У. Лузгіна, настаўніца матэматыкі СШ №1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна; А. А. Марудава, электраманцёр па абслугоўванні падстанцыі Обаль Шумілінскага РЭС РУП “Віцебскэнерга”; С. П. Мураўёў, трактарыст ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”,  В. А. Новікаў, старшы прараб “Шумілінскай ПМК-70”; С. А. Окунева, загадчыца Шумілінскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы; Н. І. Палечанкова, цырульнік КУП БАН; М. Л. Прышчэпаў, трактарыст-машыніст КУСГП “Сіроцінскі”; В. Л. Рабухін, машыніст экскаватара Шумілінскага ПМС; В. М. Рэпнікава, цялятніца ААТ “АграБаравінка”; А. В. Савельева, кладаўшчык філіяла “Шумілінскае РВУ газавай гаспадаркі” ВРУП “Віцебскалгаз”; І. Я. Цірыня, аператар машыннага даення ААТ “Прыазёрны мір”. Таксама на раённую дошку гонару занесены ААТ “Прыазёрны мір” (дырэктар А. М. Пытко) і ДКБУП “Шумілінская ПМК-70” (дырэктар А. Ю. Крыўко).
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *