Милиция приглашает на работу и учёбу

Молодёжь Общество

Ахоўваць парадак свайго горада
Аддзел унутраных спраў Шумілінскага райвыканкама працягвае адбор абітурыентаў для паступлення ў Акадэмію і Магілёўскі вышэйшы каледж МУС Рэспублікі Беларусь.
Установы  МУС даюць адукацыю па спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права, прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі, прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці, судовая экспертыза. На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі могуць паступаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю, якім у год паступлення спаўняецца 17 гадоў (але не старэйшыя за 25 гадоў). Уступныя іспыты  праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай) мовах, матэматыцы, грамадазнаўству.
Тэрмін навучання ва ўстановах адукацыі МУС складае 4 гады. У перыяд абучэння курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні.
З мэтай укамплектавання вакантных пасад оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку, участковага інспектара міліцыі, міліцыянера-вадзіцеля аператыўна-дзяжурнай службы, міліцыянера-дзяжурнага ізалятара часовага ўтрымання аддзелам унутраных спраў Шумілінскага райвыканкама праводзіцца адбор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі з вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай або сярэдняй адукацыяй.
Перавагі службы ў органах унутраных спраў: стабільная заработная плата, прадастаўленне супрацоўнікам (маючым выслугу не менш за пяць гадоў) права на выкарыстанне льготнага крэдыту (з платай 5% гадавых) для будаўніцтва або набыцця жылля тэрмінам ад 20 да 40 гадоў.  Акрамя таго, супрацоўнікі РАУС  маюць права на пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 45-гадовага ўзросту з улікам выслугі на службе 20 і больш гадоў.
За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў групу кадраў РАУС (вул. Вакзальная, 1а, каб. № 11) па тэл.  4-17-62.
Ю. АРЛОЎ,
намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *