Новое в законодательстве. 16 апреля вступил в силу Закон «Об основах деятельности по профилактике правонарушений»

Актуалии Общество

Прафілактыка правапарушэнняў і насілля ў сям’і
З 16 красавіка ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 г. №122-З “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” (далей – Закон).
Закон устанаўлівае прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў і замацоўвае асноўныя формы ўдзелу дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і грамадзян у ажыццяўленні гэтай дзейнасці. Ён утрымлівае шэраг інавацый, якія суб’екты прафілактыкі будуць выкарыстоўваць у бліжэйшы час у сваёй рабоце.
Асновы прафілактычнай работы
Мерамі агульнай прафілактыкі з’яўляюцца: распрацоўка і зацвярджэнне рэгіянальных комплексных праграм па прафілактыцы правапарушэнняў і правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, прававая асвета грамадзян, унясенне прадстаўленняў, вынясенне прадпісанняў, іншыя меры, прадугледжаныя Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.
На падставе палажэнняў Закона, дзяржаўных праграм па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, прапаноў суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўняў штогод павінны распрацоўвацца і зацвярджацца рэгіянальныя комплексныя праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў, якія рэалізуюцца суб’ектамі прафілактыкі ў межах сваёй кампетэнцыі на тэрыторыі адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Рэгіянальнымі комплекснымі праграмамі па прафілактыцы правапарушэнняў павінна забяспечвацца правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні: злачынстваў супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады і кіравання; правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі і карупцыйных правапарушэнняў; правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя, грамадскага парадку і грамадскай маралі; правапарушэнняў, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей у іх; правапарушэнняў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці; насілля ў сям’і; правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення ці стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў; правапарушэнняў, якія ажыццяўляюцца грамадзянамі, што вызваліліся з папраўчых устаноў і іншых месцаў абмежавання волі, іншых правапарушэнняў.
Адпаведныя каардынацыйныя нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй узгадняюць рэгіянальныя комплексныя праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў перад іх зацвярджэннем мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама кантралююць рэалізацыю прадугледжаных у іх прафілактычных мерапрыемстваў.
Меры прафілактыкі
Законам устаноўлены пералік мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, якія, улічваючы структуру Закона, будуць прымяняцца ў наступнай паслядоўнасці, калі папярэдняя мера не прынесла чакаемага выніку: прафілактычная гутарка, афіцыйнае папярэджанне, прафілактычны ўлік.
Рэгламентавана правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў адзін раз у месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кіраўніком адпаведнага суб’екта прафілактыкі. Калі раней перыядычнасць правядзення прафілактычнай работы вызначалася ведамаснымі інструкцыямі, то зараз дадзенае патрабаванне ўзведзена ў ранг Закона.
Ахоўнае прадпісанне
Законам прадугледжана новая мера супрацьдзеяння насіллю з сям’і – ахоўнае прадпісанне, якое выносіцца грамадзяніну, які здзейсніў насілле ў сям’і, са згоды грамадзяніна (грамадзян), пацярпелага (пацярпелых) ад насілля ў сям’і, з устанаўленнем абмежаванняў на выкананне пэўных дзеянняў.
Пры адсутнасці згоды пацярпелага ад насілля ў сям’і, калі гэта асоба знаходзіцца ў залежнасці ад грамадзяніна, які здзейсніў насілле ў сям’і, ахоўнае прадпісанне ўзгадняецца з адпаведным пракурорам.
Ахоўным прадпісаннем грамадзяніну, у адносінах да якога яно вынесена, забараняецца:
рабіць спробы высвятляць месца знаходжання пацярпелага (пацярпелых) ад насілля ў сям’і, калі гэты грамадзянін (грамадзяне) знаходзяцца ў месцы, невядомым грамадзяніну, які здзейсніў насілле ў сям’і;
наведваць месцы знаходжання пацярпелых ад насілля ў сям’і, калі яны часова знаходзяцца па-за сумесным месцы жыхарства ці месцы знаходжання з грамадзянінам, у адносінах да якога вынесена ахоўнае прадпісанне;
уступаць у зносіны з пацярпелымі ад насілля ў сям’і, у тым ліку па тэлефоне ці з выкарыстаннем інтэрнэту.
Ахоўнае прадпісанне з пісьмовай згоды паўналетняга грамадзяніна (грамадзян), пацярпелых ад насілля ў сям’і, абавязвае грамадзяніна, які здзейсніў насілле ў сям’і, часова пакінуць агульнае з пацярпелымі жылое памяшканне і забараняе распараджацца агульнай уласнасцю.
Агульнае прадпісанне абвяшчаецца грамадзяніну, у адносінах да якога яно вынесена, службовай асобай органаў унутраных спраў у двухдзённы тэрмін з дня вынясення такога ахоўнага прадпісання з тлумачэннем правоў і абавязкаў таго, каму яно ўручана. Ахоўнае прад-пісанне ўступае ў сілу з моманту абвяшчэння яго грамадзяніну, у адносінах да якога яно вынесена.
У двухдзённы тэрмін з дня вынясення ахоўнага прадпісання яго копія накіроў-ваецца адпаведнаму пракурору, уручаецца пад подпіс паўналетняму грама-дзяніну, пацярпеламу ад насілля ў сям’і, а таксама накіроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган для інфармацыі і, пры неабходнасці, правядзення прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні насілля ў сям’і ў адпаведнасці з Законам і іншымі актамі заканадаўства.
Рашэнне аб спыненні ахоўнага прад-пісання можа быць прынята кіраўніком органа ўнутраных спраў ці яго намес-нікам па заяве адпаведнага грамадзяніна, пацярпелага ад насілля ў сям’і.
Законам вызначана паняцце “насілле ў сям’і”. Насілле ў сям’і – наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага, сексуальнага характару члена сям’і ў адносінах да іншага  члена сям’і, якія парушаюць яго правы, свабоды, законныя інтарэсы і наносяць яму фізічныя і (ці) псіхічныя пакуты.
Ахоўнае прадпісанне выкарыстоўваецца пасля вынясення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага пакарання за правапарушэнні, прадугледжаныя артыкуламі 9.1 “Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні”, 9.3 “Абраза”, 17.1 “Дробнае хуліганства” Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад адміністрацыйных правапарушэннях, здзейсненых у адносінах да члена сям’і,  на грамадзяніна:
якому вынесена афіцыйнае папярэджанне па падставах, прадугледжаных абз. 3 і 5 ч. 2 арт. 26 Закона. Пры гэтым ахоўнае прадпісанне выкарыстоўваецца на працягу года пасля абвяшчэння такога афіцыйнага папярэджання;
у адносінах да якога ажыццяўляецца прафілактычны ўлік па падставах, прадугледжаных абз. 3 і 4 ч. 2 арт. 28 Закона.
Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прымаюцца рашэнні аб стварэнні дзяржаўных арганізацый, іх структурных падраздзяленняў па прадастаўленні паслуг часовага прытулку грамадзянам, якія пацярпелі ад насілля ў сям’і, а таксама прымаюць па неабходнасці меры па забеспячэнні месцамі часовага пражывання грамадзян, у адносінах да якіх вынесена ахоўнае прадпісанне.
З улікам вышэйвыкладзенага патрабую ад праваахоўных органаў раёна, грамадскіх фарміраванняў, працоўных калектываў, суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў забяспечыць няўхільнае выкананне патрабаванняў названага Закона.
Я. ГУЛЯЕЎ, пракурор Шумілінскага раёна, саветнік юстыцыі.
Надрукавана ў №36 ад 13.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *