Олимпийские надежды. Волейболист Антон Силин

Молодёжь Спорт, туризм

Капітан Сілін вядзе наперад
Антону Сіліну  16 год, ён  вучань 10 класа СШ №1.  А яшчэ – капітан валейбольнай зборнай нашага раёна. Мае і падыходзячы для валейбаліста рост – 190 см. Апошнія два гады – трывалы ігрок асновы зборнай вобласці. У мінулым годзе ў складзе каманды нашага раёна Антон стаў чэмпіёнам вобласці, яшчэ разоў пяць станавіўся прызёрам абласнога першынства, пераможца Дзіцячай лігі па валейболе. Сёлета ён у складзе зборнай вобласці выйграў першынство Беларусі.
Валейбольныя поспехі прыйшлі да Антона Сіліна не адразу. У валейболе з трэцяга класа, у секцыю прыбег сам. І першы трэнер Любоў Бабова  змагла зацікавіць яго валейболам.
Што такое сапраўдны валейбол, Антон адчуў, калі перайшоў да Анатоля Завад-скага.  “У пятым класе гульні закончыліся, – расказвае Антон. – Анатоль Яўгенавіч адразу пачаў патрабаваць вынік, прычым не толькі на спаборніцтвах, а і на кожнай трэніроўцы”. Зразумела, што вопытны трэнер заўважыў юнага спарт-смена і ўсяляк спрабаваў развіць здольнасці хлопца. Пры Анатолю Яўгенавічу Антон Сілін трапіў у зборную, праўда, быў самым малодшым. Вось і прыходзілася даказваць, што ён таксама можа гуляць у асноўным складзе. Як прызнаецца сам хлопец, менавіта ў гэты час і сфарміраваўся ў яго байцоўскі характар.
Апошнія два гады Антон займаецца з Аляксеем Паршыкавым.  “Перспектыўны валейбаліст, – адзначае Аляксей. – З ім лёгка працаваць. Поўнасцю выкладваецца як на трэніроўках, так і на спаборніцтвах. Як капітан каманды, патрабуе гэтага і ад іншых”.
Сам Антон  разумее, што ў спорце можа дасягнуць многага. Тым  больш, што і прыклад ёсць. “У свой час гуляў з Арцёмам Масько, –  дзеліцца Антон Сілін. –  Ён паступіў у Віцебскі тэхнала-гічны ўніверсітэт і прадоўжыў валейбольную кар’еру. Зараз уваходзіць у склад зборнай краіны. Думаю, што і я змагу паўтарыць шлях Арцёма ў спорце”.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *